ФК Рух Брэст
«Рух» — беларускі футбольны клуб з Брэста, заснаваны ў 2016 годзе, належаў бізнесмену Аляксандру Зайцаву[1]. У 2020—2021 гадах выступаў у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. ГісторыяСтвораны ў 2016 годзе на базе клуба заўзятараў брэсцкага «Дынама». Першапачаткова аматарскі клуб у 2017 годзе заявіўся ў чэмпіянат Брэсцкай вобласці, у гэты час у каманду сталі прыцягвацца ў асноўным выхаванцы і былыя дублёры брэсцкага «Дынама». У лістападзе 2017 года стала вядома, што «Рух» стаў фарм-клубам «Дынама» і на наступны сезон заявіцца ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі, а галоўным трэнерам стане вядомы беларускі футбаліст і трэнер Андрэй Зыгмантовіч[2]. У сезоне 2018 склад каманды ў асноўным склалі былыя дублёры «Дынама», якія паспелі згуляць у розных лігах беларускага чэмпіянату. Ад самага пачатку каманда ўпэўнена ішла ўверсе табліцы, доўгі час змагалася за першы радок з «Крумкачамі», і толькі па выніках апошняга тура «Рух» забяспечыў перамогу ў лізе. У сезоне 2019 «Рух» перастаў быць фарм-клубам «Дынама» і стаў самастойнай камандай, што давала яму права ў выпадку поспехаў прэтэндаваць на выхад у Вышэйшую лігу. Тым не меней, уладальнік «Дынама» Аляксандр Зайцаў працягваў падтрымліваць «Рух». Каманда добра ўкамлектавалася, запрасіўшы ігракоў з вопытам выступленняў на высокім узроўні, і лічылася ў пачатку сезона адным з фаварытаў у барацьбе за высокія месцы. Аднак, выступленне атрымалася нестабільным — буйныя перамогі чаргаваліся з нічыімі, і «Рух» хутка выпаў з барацьбы за лідарства ў табліцы, хоць і знаходзіўся ў першай палове. Другую палову сезона «Рух» правёў больш упэўнена, і ў выніку доўгага суперніцтва з гомельскім «Лакаматывам» заняў трэці радок, які даў права на стыкавыя матчы за месца ў Вышэйшай лізе. Атрымаўшы ў стыкавых матчах перамогу над магілёўскім «Дняпром» (2:1, 1:2, па пенальці 5:4), «Рух» выйшаў у элітны дывізіён. У Вышэйшай лізе «Рух» зрабіў стаўку на маладых ігракоў, якіх падтрымлівалі некалькі вопытных футбалістаў. Галоўным трэнерам стаў Аляксандр Сяднёў, з якім каманда гуляла ў атакуючы футбол, у выніку ў сезоне 2020 падзяліла трэцяе месца ў Вышэйшай лізе па колькасці забітых мячоў. «Рух» адразу здолеў замацавацца ў элітным дывізіёне, амаль увесь час трымаўся ў сярэдзіне табліцы і скончыў сезон на 8 месцы. У пачатку 2021 года Аляксандр Зайцаў пакінуў брэсцкае «Дынама» і сканцэнтраваўся на «Руху», куды перайшла большасць дынамаўскіх ігракоў. Клуб ставіў высокія мэты, і нягледзячы на дрэнны старт хутка стаў прэтэндаваць на прызавыя месцы, аднак барацьба з мінскім «Дынама» і «Гомелем» скончылася не на карысць брэсцкай каманды, якая фінішавала пятай. У пачатку 2022 года клуб амаладзіўся — каманду пакінулі амаль усе асноўныя ігракі, замест іх свой шанец атрымалі маладыя, якія вярнуліся з арэнд у іншых клубах. «Рух» рыхтаваўся да Вышэйшай лігі, але 28 лютага ў сувязі з увядзеннем заходнімі краінамі санкцый супраць Расіі і пагаршэннем фінансавай сітуацыі адмовіўся ад удзелу ў Вышэйшай лізе і перайшоў у Другую лігу[3], дзе планаваў выступаць маладымі выхаванцамі. 6 красавіка 2022 года стала вядома, што «Рух» не згуляе і ў Другой лізе[4]. З 30 траўня 2022 года ТАА ФК "Рух" знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі па рашэнні ўласніка[5]. Эмблемы
Статыстыка выступленняўЧэмпіянат і Кубак Беларусі
Галоўныя трэнеры
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia