Аляксандр Уладзіміравіч Французаў

Футбол
Аляксандр Французаў
Поўнае імя Аляксандр Уладзіміравіч Французаў
Нарадзіўся 19 мая 2004(2004-05-19)[1] (21 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 179 см
Вага 67 кг[1]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Чартанава
Нумар 19
Клубная кар’ера[* 1]
2020—2023 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 10 (1)
2023— Расія Чартанава (Масква)
Нацыянальная зборная[* 2]
2022 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 кастрычніка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 15 кастрычніка 2022

Аляксандр Французаў (нар. 19 мая 2004, Полацк) — беларускі футбаліст, нападнік расійскага клуба «Чартанава» з Масквы.

Клубная кар’ера

Пачынаў займацца футболам у Полацкай ДЮСШ, а ў юнацкім узросце далучыўся да барысаўскага БАТЭ, з 2020 года пачаў выступаць за дубль, а на наступны год стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ 22 чэрвеня 2021 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Баранавічаў» (6:1), выйшаўшы на замену ў другім тайме. 20 сакавіка 2022 года ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з мазырскай «Славіяй» (3:0). У далейшым працягваў з’яўляцца ў асноўнай камандзе.

У чэрвені 2023 года быў адпраўлены ў дубль за адмову падаўжыць кантракт з клубам[2], а ў верасні 2023 года пакінуў БАТЭ і стаў трэніравацца з маскоўскім «Чартанавым», з якім неўзабаве падпісаў пагадненне[3].

Міжнародная кар’ера

У верасні 2022 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2020 дубль БАТЭ Беларусь 9 0
2021 дубль БАТЭ Беларусь 29 16
2022 Д1 БАТЭ Беларусь 4 0
2023 (1) Д1 БАТЭ Беларусь 6 1

Крыніцы

  1. а б в https://fcbate.by/team/duplicate/65
  2. Пресс-служба БАТЭ объяснила перевод Французова в дубль (руск.). football.by (26 чэрвеня 2023). Праверана 9 кастрычніка 2023.
  3. Экс-нападающий БАТЭ подписал контракт с клубом российского Д3 (руск.). football.by (29 верасня 2023). Праверана 9 кастрычніка 2023.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya