Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2022
Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2022 (32-і Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Вышэйшай лігі) — чэмпіянат па футболе сярод беларускіх каманд 2022 года. Лідарства ў турніры ад пачатку захапіў барысаўскі БАТЭ, які атрымаў перамогі ў першых пяці матчах запар, але пазней няўдачы дазволілі наблізіцца канкурэнтам — мінскім «Дынама» і «Энергетыку-БДУ», а неўзабаве і салігорскаму «Шахцёру». Пэўны час каманды змянялі адна адну на першым радку, аднак пазней там замацаваўся салігорскі «Шахцёр», які ўпэўнена правёў фініш турніру і застаўся лідарам табліцы. На другім месцы ўпершыню ў гісторыі апынуўся «Энергетык-БДУ». Бронза дасталася БАТЭ. Ужо пасля заканчэння сезона, у маі 2023 года, «Шахцёр» і «Энергетык-БДУ» былі пазбаўлёны медалёў чэмпіянату, новыя залаты і срэбраны прызёры засталіся нявызначанымі .РэгламентЯк і ў папярэднім сезоне, у турніры прымаюць удзел 16 каманд, якія гуляюць паміж сабой па два матчы — дома і ў гасцях (усяго па 30 матчаў). Дзве апошнія каманды Вышэйшай лігі 2022 наўпрост пакідаюць турнір, іх месца займаюць дзве найлепшыя каманды Першай лігі, а 14-я каманда Вышэйшай лігі праводзіць два дадатковыя пераходныя матчы з трэцяй камандай Першай лігі за месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон. Рэгламент турніру ў цэлым не змяніўся ў параўнанні з папярэднім сезонам. Яшчэ ў ліпені 2021 года было вырашана, што ў складзе кожнай каманды на полі мусіць быць мінімум 7 грамадзян Рэспублікі Беларусь (у папярэднім сезоне — 6), з якіх па меншай меры адзін — 2000 года нараджэння і маладзей (у папярэднім сезоне — 1999 года нараджэння і маладзей)[1]. У сезоне 2022 дзейнічаў верхні ліміт заробкаў для футбалістаў і трэнераў, які быў прыняты ў мінулым годзе[2], але тады не распаўсюджваўся на ўжо заключаныя кантракты. Перад сезонам 2022 ліміт жа істотна паўплываў на камплектаванне каманд. 16 лютага 2022 года адбылася жараб’ёўка турніру[3]. Змены ў параўнанні з папярэднім сезонамЗгодна з вынікамі сезона 2021, «Смаргонь» і рэчыцкі «Спадарожнік» (які зняўся з турніру пасля першага круга) страцілі месца ў Вышэйшай лізе, дзяржынскі «Арсенал» і бабруйская «Белшына» выйшлі ў Першай лігі ў Вышэйшую. Мазырская «Славія» перамагла ў стыкавых матчах «Крумкачы» і захавала месца ў Вышэйшай лізе. 4 лютага 2022 года на паседжанні камітэта па клубным ліцэнзаванні 15 клубаў атрымалі ліцэнзію на ўдзел у Вышэйшай лізе ў сезоне 2022 — усе меркаваныя ўдзельнікі, акрамя «Арсенала»[4]. 15 лютага, пасля атрымання паслабленняў, «Арсенал» таксама атрымаў ліцэнзію[5]. Аднак, 28 лютага брэсцкі «Рух» у сувязі з увядзеннем заходнімі краінамі санкцый супраць Расіі і пагаршэннем фінансавай сітуацыі адмовіўся ад удзелу ў Вышэйшай лізе і перайшоў у Другую лігу[6]. АБФФ прапанавала вакантнае месца ў Вышэйшай лізе магілёўскаму «Дняпру», які ў сезоне 2021 заняў пятае месца ў Першай лізе. 1 сакавіка «Дняпро» афіцыйна пацвердзіў свой удзел у Вышэйшай лізе[7]. 2 сакавіка 2022 года АБФФ прадаставіла «Дняпру» выключэнні па выкананню патрабаванняў ліцэнзавання[8]. Клубы, якія выйшлі ў Вышэйшую лігу з Першай лігі
Клубы, якія страцілі месца ў Вышэйшай лізе па выніках сезона 2021
Клубы-ўдзельнікіГеаграфія ўдзельнікаў сезона 2022
Трэнеры і капітаныПрадстаўніцтва па рэгіёнахУ 32-м чэмпіянаце Беларусі па футболе прымалі ўдзел футбольныя клубы з усіх абласцей краіны.
Стадыёны
Турнірная табліца
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі
Вынікі матчаў
Прыведзены вынікі ўсіх матчаў, згуляных на 12 лістапада 2022
Стыкавыя матчыПа выніках сезона дзяржынскі «Арсенал», які заняў 14-е месца, быў вымушаны бараніць сваё месца ў Вышэйшай лізе ў стыкавых матчах супраць рагачоўскага «Макслайна» (чацвёртае месца ў Першай лізе). Па суме дзвюх сустрэч «Арсенал» страціў месца ў Вышэйшай лізе. Першы матч
Матч у адказ
Статыстыка ігракоў
Крыніца: Football.By УзнагародыУзнагароды сезона 2022 былі абвешчаны 28 лістапада 2022 года на цырымоніі «Зорны мяч»[10][11]. Клубныя ўзнагароды
Індывідуальныя ўзнагароды
Зборныя чэмпіянатуПерагляд вынікаўУ студзені 2023 года ў офісе салігорскага «Шахцёра» адбыліся ператрусы, а Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь распачаў крымінальную справу па факце спробы подкупу ўдзельнікаў спартыўных спаборніцтваў[12]. У далейшым высветліўся ўдзел у махінацыях і прадстаўнікоў іншых клубаў у сезоне 2022. Ужо пасля пачатку наступнага сезона, 11 мая 2023 года, на падставе атрыманай ад праваахоўных органаў інфармацыі, Камітэт кантрольна-дысцыплінарны і па этычных пытаннях АБФФ вынес рашэнне, дзе асноўнымі пацярпелымі сталі клубы «Шахцёр», «Энергетык-БДУ» і «Белшына»[13]. Паводле рашэння, «Шахцёр» быў пазбаўлены чэмпіёнства, а «Энергетык-БДУ» — срэбраных медалёў. Новыя чэмпіён і срэбраны прызёр вызначаны не былі, у выніку гэтыя ўзнагароды засталіся без уладальнікаў[14]. Быў адменены вынік матча апошняга тура «Шахцёр» — «Белшына» (4:1), абедзвюм камандам было прысуджана тэхнічнае паражэнне (-:-). Акрамя таго, «Шахцёр», «Энергетык-БДУ» і «Белшына» былі пазбаўлены ачкоў у чэмпіянатах 2023 і 2024 гадоў, атрымалі штрафы. Таксама штрафы і дыскваліфікацыі атрымалі некаторыя ігракі і прадстаўнікі клубаў. У гэты ж дзень Камітэт па клубным ліцэнзаванні АБФФ адмовіў «Шахцёру» і «Энергетыку-БДУ» ў атрыманні ліцэнзій УЕФА, такім чынам яны былі пазбаўлены і магчымасці ўдзельнічаць у еўрапейскіх спаборніцтвах[15]. Права на ўдзел у турнірах УЕФА перайшло наступным клубам у табліцы: барысаўскі БАТЭ атрымаў месца ў Лізе чэмпіёнаў, і мінскае «Дынама» і «Іслач» з Мінскага раёна — у Лізе канферэнцый[16] (пазней, аднак, «Іслач» не была дапушчана з боку УЕФА, яе месца заняў гродзенскі «Нёман»). 1 чэрвеня 2023 года Апеляцыйны камітэт АБФФ разглядзеў апеляцыі клубаў і ігракоў на рашэнні і ўсе іх пакінуў у сіле[17]. Заўвагі
Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia