Аляксандр Уладзіміравіч Яфімаў
Аляксандр Уладзіміравіч Яфімаў (нар. 18 кастрычніка 1983, Барысаў, Мінская вобласць) — дзеяч у галіне прамысловасці Рэспублікі Беларусь, генеральны дырэктар холдынгу «Амкадор». БіяграфіяУ 2003 годзе скончыў Жодзінскі дзяржаўны палітэхнікум па спецыяльнасці «Тэхналогія абсталявання і аўтаматызацыя машынабудавання». У 2009 годзе скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Тэхналогія машынабудавання». У 2013 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Інавацыйны менеджмент». З 2003 па 2007 год працаваў на Мінскім прыборабудаўнічым заводзе аператарам станкоў з праграмным упраўленнем. З 2007 па 2022 год працаваў на «Амкадоры» — аператар станкоў, майстар, начальнік участка, начальнік механазборачнай вытворчасці, намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці і якасці. З 2020 года па 3 кастрычніка 2020 года[1] — генеральны дырэктар ААТ «„Амкадор“ — кіруючая кампанія холдынгу». З 4 кастрычніка 2022 года[1] па чэрвень 2024 года — намеснік Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь. З 27 чэрвеня 2024 года[2] па 30 чэрвеня 2025 года — Міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь. З 1 ліпеня 2025 зноў генеральны дырэктар «Амкадор»[3]. Узнагароды
КрыніцыСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia