Андрэй Яўгенавіч Кузняцоў

Андрэй Яўгенавіч Кузняцоў
міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь[d]
з 30 чэрвеня 2025
Папярэднік Аляксандр Уладзіміравіч Яфімаў

Нараджэнне 13 студзеня 1977(1977-01-13) (48 гадоў)
Адукацыя

Андрэй Яўгенавіч Кузняцоў (нар. 13 студзеня 1977(1977-01-13), Гомель) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь (з 30 чэрвеня 2025 года).

Біяграфія

Нарадзіўся 13 студзеня 1977 года ў Гомелі.

У 2001 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога па спецыяльнасці «Тэхналогія, абсталяванне і аўтаматызацыя апрацоўкі матэрыялаў». У 2020 годзе скончыў аспірантуру ў Бранскім дзяржаўным аграрным ўніверсітэце па спецыяльнасці «Тэхналогіі, сродкі механізацыі і энергетычнае абсталяванне ў сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы».

У 2001—2013 гадах працаваў у Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «Гомельскі завод ліцця і нармалей»: у 2001—2004 гадах — майстар, старшы майстар, начальнік участка; у 2004—2005 гадах — намеснік начальніка зборачнага цэха, начальнік механічнага цэха; у 2005—2009 гадах — начальнік участка зборачнага цэха; у 2009—2011 гадах — начальнік экспартна-здатачнага цэха, начальнік цэха па вытворчасці метызаў; у 2011—2013 гадах — намеснік дырэктара па вытворчасці.

У 2013—2021 гадах працаваў на прадпрыемстве «Брансксельмаш» (г. Бранск): у 2013—2014 гадах — намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці; у 2014—2017 гадах — галоўны інжынер — намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці; у 2017—2019 гадах — галоўны інжынер; у 2019—2021 гадах — генеральны дырэктар.

У 2021—2024 гадах — дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельскі завод ліцця і нармалей».

З 2024 года па 30 чэрвеня 2025 года — намеснік Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

30 чэрвеня 2025 года прызначаны Міністрам прамысловасці Рэспублікі Беларусь.


Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya