Аляксандр Міхайлавіч Радзевіч
Алякса́ндр Міха́йлавіч Радзе́віч (нар. 25 кастрычніка 1957, Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь (2009—2011). БіяграфіяНарадзіўся 25 кастрычніка 1957 года ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. У 1979 годзе скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Канструяванне і вытворчасць радыёапаратуры». У 1979—1981 гадах — інжынер вытворчага аб’яднання «Інтэграл». У 1981—1998 гадах працаваў на розных пасадах у Смаргонскім заводзе аптычнага станкабудавання, а ў 1998 годзе ўзначаліў прадпрыемства. З 2002 па 2005 год — намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. 1 снежня 2005 года прызначаны генеральным дырэктарам ААТ «Гродна Азот». З 26 чэрвеня 2009 да 4 лютага 2011 года[1] — Міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь. Член Назіральнага савета ААТ «Белпрамбудбанк». 15 красавіка 2011 года ўказам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі прызначаны на пасаду генеральнага дырэктара Мінскага электратэхнічнага завода імя В. І. Казлова. Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia