Аляксандр Фёдаравіч Усачоў
Аляксандр Фёдаравіч Усачоў (1907—1949) — ваенны музыкант, маёр Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, заснавальнік і першы кіраўнік Ансамбля Чырвонаармейскай песні і танца Беларускай ваеннай акругі (цяпер — Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь), заслужаны артыст Беларускай ССР (1942) БіяграфіяАляксандр Усачоў нарадзіўся ў 1907 у пасёлку Раменскага шклянога завода (цяпер — Маскоўская вобласць). У 1938 ён быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію[1]. З 9 студзеня 1939 года і да самай сваёй смерці Усачоў нязменна ўзначальваў Ансамбль песні і танца Беларускай ваеннай акругі, які размяшчаўся спачатку ў Смаленску, затым у Мінску. Унёс вялікі ўклад у фарміраванне Ансамбля. На чале яго удзельнічаў у польскім паходзе, выступаў у Заходняй Беларусі. У гады Вялікай Айчыннай вайны Усачоў кіраваў Ансамблем песні і танца Заходняга фронту. Ён асабіста ствараў канцэртныя праграмы для выступу перад часткамі, у агульнай складанасці правёўшы больш за тысячу канцэртаў, асабіста быў аўтарам шэрагу песень. У жніўні 1943 года падчас выступу ў частках 49-й арміі Усачоў быў кантужаны, але застаўся ў страі. Разам з надыходзячымі савецкімі часткамі Ансамбль пад яго кіраваннем прайшоў праз Беларускую і Літоўскую ССР, канец вайны сустрэўшы ва Усходняй Прусіі[1]. Раптоўна памёр 22 лістапада 1949 года, пахаваны на Вайсковых могілках Мінска. УзнагародыБыў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга (1940), Чырвонай Зоркі і шэрагам медалёў[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia