Аляксандр Фёдаравіч Чарняўскі
Аляксандр Фёдаравіч Чарняўскі (нар. 14 верасня 1938, г. Разань, РСФСР) — беларускі вучоны ў галіне інфарматыкі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994; член-карэспандэнт з 1986), доктар тэхнічных навук (1973), прафесар (1978). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1979). БіяграфіяНарадзіўся ў Разані. Скончыў Разанскі радыётэхнічны інстытут (1960). З 1964 года у Белдзяржуніверсітэце: старшы, галоўны інжынер, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара праблемнай лабараторыі. З 1971 года загадчык лабараторыі, аддзела НДІ прыкладных фізічных праблем пры Белдзяржуніверсітэце, у 1979—2009 гг. дырэктар, з 2010 года загадчык аддзела гэтага інстытута. У 1973—1979 гг. і з 1986 года загадчык кафедры Белдзяржуніверсітэта, у 1997—2002 гг. член Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Навуковая і грамадская дзейнасцьНавуковыя даследаванні па распрацоўцы фізіка-тэхнічных метадаў і вымяральна-вылічальных сродкаў аўтаматызаванай апрацоўкі інфармацыі. Распрацаваў метады паралельна-канвеернай апрацоўкі інфармацыі, прынцыпы структурнай пабудовы вымяральных пераўтваральнікаў і лічбавых устройстваў мадулярнай экспрэс-апрацоўкі даных, адпаведную мікраэлектронную элементную базу. Распрацаваў тэорыю пераўтварэння пазіцыйнага кода ў мінімальна-лішні мадулярны код і камп’ютарна-алгарытмічныя сродкі выканання модульных аперацый для многамашыннай і мультыпрацэсарнай тэхналогіі мадулярнай апрацоўкі інфармацыі, якая дазваляе ажыццяўляць хуткія і высокадакладныя вылічэнні пры лічбавай апрацоўцы сігналаў, лічбавых даных; метады, алгарытмы і праграмнае забеспячэнне гібкіх інфармацыйных тэхналогій, прызначаных для выкарыстання ў розных сістэмах; метад і тэхніку ўпраўлення параметрамі імпульсных дыёдных паскаральнікаў зараджаных часціц з дапамогай лазерна-плазменнага катода. Аўтар звыш 300 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій і 77 вынаходстваў. Член Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, рэдакцыйных калегій часопісаў «Весці НАН Беларусі», «Вестник Белорусского государственного университета»[1]. Старшыня рэдакцыйнай калегіі часопіса «Электроника инфо», старшыня спецыялізаванага Савета па ьабароне доктарскіх дысертацый і член іншых спецыялізаваных саветаў па абароне дысертацый[1]. Прэміі і ўзнагароды
Навуковыя працы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia