Інстытут прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі
Навукова-даследчая ўстанова «Інстытут прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі» Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта — базай БДУ для навукова-даследчых работ, падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі навукова-педагагічных кадраў у галіне фізікі, радыёфізікі, матэматыкі, інфарматыкі, навуковага прыборабудавання, аэракасмічных даследаванняў, акустыкі, электронікі і хімічнай тэхналогіі. ГісторыяНавукова-даследчая ўстанова «Інстытут прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі» БДУ была арганізавана на падставе загада Савета Міністраў БССР 1 сакавіка 1971 г. Навуковыя даследаванні, навукова-тэхнічныя, вопытна-канструктарскія і тэхналагічныя распрацоўкі праводзяцца супрацоўнікамі 18 лабараторый, аб’яднаных па тэматыцы ў 5 аддзелаў. Арганізатарамі і першымі кіраўнікамі інстытута былі вядомыя беларускія навукоўцы — акадэмік АН БССР, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, пасля першы дырэктар інстытута А. Н. Сеўчанка і акадэмік АН БССР, прарэктар па навуковай рабоце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Л. В. Валадзько. З 1979 па 2009 г.г. дырэктарам інстытута быў акадэмік НАН Беларусі А. Ф. Чарняўскі, які зрабіў вялікі ўнёсак у развіццё інстытута. За 40 гадоў работы інстытута супрацоўнікі абаранілі больш за 40 доктарскіх і 240 кандыдацкіх дысертацый, атрымалі больш за 1300 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы і патэнтаў, апублікавалі 110 манаграфій, даведнікаў, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, болей чым 14000 артыкулаў. На рахунку супрацоўнікаў інстытута — Дзяржаўная прэмія СССР 1991 г., Дзяржаўныя прэміі БССР 1974, 1983 і 1986 гг., Дзяржаўныя прэміі Рэспублікі Беларусь 1992, 1994 і 1998 гг., прэмія Савета Міністраў СССР 1984 г., прэмія Савета Міністраў БССР 1990 г. і прэмія Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 1991 г., 3 прэміі ЛКСМБ[1]. ПадраздзяленніІнстытут складаецца з 5 аддзелаў і 18 лабараторый[2].
Напрамкі навуковай дзейнасціАсноўныя напрамкі навуковых даследаванняў
Найважнейшыя навуковыя дасягненні НДІПФПУ галіне оптыкі, спектраскапіі і люмінесцэнцыі распрацаваны метады і сродкі спектральна-структурнага аналізу розных рэчываў, матэрыялаў і плазмы, на падставе якіх выкананы мэтанакіраваны сінтэз новых неарганічных і арганічных злучэнняў (вадкакрышталічныя матэрыялы для прылад адлюстроўвання інфармацыі і кіравання, актыўныя і пасіўныя лазерныя асяроддзі, аптычныя асяроддзі для запісу інфармацыі, негатыўныя і пазітыўныя фотарэзістары, матэрыялы колеракадзіравання і колураперадачы інфармацыі, пажаравыбухабяспечныя цеплаізаляцыйныя палімерныя матэрыялы, лекавыя прэпараты радыёпратэктарнага дзеяння, індыкатары для аналізу біялагічных вадкасцей чалавека, фарбавальнікі для анкатэрапіі і інш.). Створаны метады і прыборы экспрэс-дыягностыкі канцэнтрацыі, тэмпературы і хуткасці газавых плыняў, пылавых і дымавых выкідаў; вызначэння ўтрымання цяжкіх металаў у розных асяроддзях; дыстанцыйнай фотаметрыі для рашэння экалагічных праблем; вызначэння ўтрымання радону ў паветры, якія валодаюць сусветнай навізной, адпавядаюць Міжнародным правілам і дзяржаўным стандартам, валодаюць высокай метралагічнай надзейнасцю. Наладжаны серыйны выпуск такіх прыбораў. У галіне фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў распрацавана тэорыя і створаны метады іонна-прамянёвага легіравання паўправаднікоў, металаў і іншых матэрыялаў. Створана сістэма скразнога камп’ютэрнага мадэлявання тэхналогій мікра- і нанаэлектронікі. Даследаваны працэсы дэефектаўтварэння ў крышталях крэмнію, арсеніду галію і фасфіду індыю. Распрацаваны прынцыпы кіравання антыкаразійнымі і каталітычнымі ўласцівасцямі матэрыялаў, новыя метады атрымання звышцвёрдых і зносаўстойлівых матэрыялаў, новыя тэхналогіі стварэння вырабаў электроннай тэхнікі з дапамогай іонных пучкоў. Упершыню ў свеце прапанаваны і рэалізаваны спосабы кіравання пучкамі рэнтгенаўскіх і гама-квантаў, створаны элементы і сістэмы оптыкі жорсткіх квантаў. Распрацаваны новыя элементы праламляльнай рэнтгенаўскай оптыкі, аптычныя ўласцівасці якіх былі даследаваны на 8 сінхратронах у ЗША, Японіі, Германіі, Кітаі, Францыі, Расіі. Распрацаваны тэхналагічныя працэсы вырошчвання буйных сінтэтычных алмазаў інструментальнага і прыборнага прызначэння. Створаны новыя вырабы на аснове прыродных і сінтэтычных алмазаў для выкарыстання ў машынабудаванні і электроннай тэхніцы. У галіне радыёфізікі і інфарматыкі на падставе вывучэння ўзаемадзеяння ЗВЧ выпраменьвання з дыэлектрычнымі матэрыяламі распрацаваны новыя метады аналізу фізічных уласцівасцей і параметраў даследуемых аб’ектаў, што дазволіла стварыць радыёгалаграфічныя тэхнічныя сродкі для бескантактавага вымярэння вільготнасці, масы, шчыльнасці, таўшчыні і іншых характарыстык дыэлектрычных матэрыялаў. Вывучаны працэсы ўтварэння плазменных плыняў пры ўздзеянні на металы і іншыя матэрыялы магутных лазерных імпульсаў рознай энергіі і працягласці. Распрацаваны метады і створаны прыборы для выяўлення ачагоў узгарання лясных пажараў у інфрачырвоным дыяпазоне спектра па іх уласным цеплавым выпраменьванні на фоне падсцілаючай паверхні і прыродных утварэнняў. На аснове распрацаваных і вырабленых у інстытуце ўніверсальных сонечных азонаметраў уведзена ў дзеянне першая нацыянальная азонаметрычная станцыя. У выніку даследавання тэмпературнай залежнасці спектраў уранілавых злучэнняў распрацавана серыя люмінесцэнтных некантактных тэрмадатчыкаў крыягенных тэмператур і створана ўстаноўка для іх каліброўкі. Спраектаваны, створаны і ўкаранёны ў народную гаспадарку і вучэбны працэс новыя пазіцыйна-мадулярныя вымяральна-вылічальныя сродкі рознага прызначэння; сістэмы вызначэння характарыстык плазменных плыняў у рэальным маштабе часу; сістэмы тэхналагічнага кантролю вырабаў электроннай і оптавалаконнай тэхнікі і іншыя. На падставе вывучэння распаўсюджвання ультрагуку ў асяроддзях, якія рухаюцца, створаны ўльтрагукавыя расхадамеры вадкасці і газу высокай дакладнасці, наладжаны іх серыйны выпуск. Для аснашчэння геалагічных партый рэспублікі сучаснымі пошукавымі сродкамі з характарыстыкамі, якія адпавядаюць найлепшым сусветным узорам, распрацаваны і створаны 960-канальны камп’ютэрызаваны тэлеметрычны комплекс сейсмаразведкі, які забяспечвае павышэнне эфектыўнасці пошуку нафты, газу і іншых карысных выкапняў. Для рашэння задач клінічнай дазіметрыі распрацаваны і створаны вымяральны комплекс аператыўнага маніторынгу дозных размеркаванняў пучкоў рэнтгенаўскага і электроннага выпраменьванняў у паветраным і водным асяроддзях. ПрадукцыяПералік прадукцыі, якая вырабляецца
Пералік аказваемых паслуг
Кіраўніцтва
Дырэктары
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia