Аляксандр Шаленберг
Аляксандр Шаленберг (ням.: Alexander Georg Nicolas Christoph Wolfgang Tassilo Schallenberg; нар. 20 чэрвеня 1969, Берн, Швейцарыя) — аўстрыйскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Міністр замежных спраў Аўстрыі з 6 снежня 2021 года. Федэральны канцлер Аўстрыі з 11 кастрычніка 2021 года па 6 снежня 2021 года[4][5]. БіяграфіяНарадзіўся ў 1969 годзе ў Берне ў Швейцарыі. Сын аўстрыйскага пасла, рос у Індыі, Іспаніі і Францыі. З 1989 да 1994 года вывучаў права ў Венскім універсітэце і Універсітэце Пантэон-Асас. Пасля яго заканчэння ён працягнуў навучанне ў Еўрапейскім калегіуме, дзе вучыўся да 1995 года. Кар’ераУ 1997 годзе ён пачаў працаваць у Міністэрстве замежных спраў Аўстрыі. 3 чэрвеня 2019 года змяніў Карын Кнайсль на пасадзе міністра замежных спраў Аўстрыі ў тэхнакратычным кабінеце Брыгітэ Бірляйн. Ён захаваў сваю пасаду ў другім кабінеце Себасцьяна Курца, які быў прыведзены да прысягі 7 студзеня 2020 года, куды яго вылучыла АНП. КанцлерПасля таго, як Федэральны канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц падаў у адстаўку і прапанаваў Шаленберга як новага канцлера Аўстрыі[6], 10 кастрычніка прэзідэнт Аўстрыі Аляксандр Ван дэр Бэлен абвясціў, што 11 кастрычніка Аляксандр Шаленберг складзе прысягу[7]. Займаў пасаду з 11 кастрычніка да 6 снежня 2021 года[4][5]. 6 снежня 2021 года зноў заняў пасаду міністра замежных спраў ва ўрадзе Карла Нехамера[5]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia