Адам Міхайлавіч Скірмунт
Адам Скірмунт (другая палова XVIII ст. — каля 1820 года) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. БіяграфіяПаходзіў са шляхецкага роду Скірмунтаў. Нарадзіўся ў сям’і Міхала Скірмунта, старасты васількаўскага. Меў брата Тамаша, харунжага пінскага. У 1773 г. ён быў абраны паслом на сойм ад Пінскага павета. Удзельнічаў у працы сейма да канца яго тэрміну, г. зн. да красавіка 1775 г. У гэтым годзе Адам Скірмунт быў ужо пінскім земскім суддзёй. На апошнім пасяджэнні ў якасці прадстаўніка шляхты Берасцейскага ваяводства ён быў абраны суддзёй сеймавага суда. Удзельнічаў у працы сейміка Пінскага павета, які выбіраў паслоў на Чатырохгадовы сойм. Канцлер Таргавіцкай канфедэрацыі, канфедэрацкі суддзя. У лістападзе 1790 г. быў ўзнагароджаны ордэнам Св. Станіслава. Прадстаўляў пінскую шляхту на апошнім сойме Рэчы Паспалітай у Гародні ў 1793 г. Паводле Эвы Зяліньскай, Адам Скірмунт пагаджаўся задаволіць прэтэнзіі Расіі, але быў праціўнікам Прусіі, настойваў на эвакуацыі яе войск з тэрыторыі Рэчы Паспалітай і кампенсацыі нанесенай імі шкоды. У 1794 г. як кандыдатура расійскага пасла Восіпа Ігельстрома і біскупа Юзафа Касакоўскага ён быў уключаны ў склад Пастаяннай Рады. Адбылося гэта насуперак меркаванню караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Аднак «усходнія апекуны» таксама крытыкавалі Адама Скірмунта, які часта аспрэчваў прапановы расійскага пасла. Апрача палітычнай дзейнасці Адам Скірмунт актыўна ўдзельнічаў у будаўніцтве канала Агінскага. За ягоныя сродкі будавалася частка канала ад Гаравахі да Вяляцічаў. Быў пінскім канюшым, падкаморым, старастам (1775) і войтам (1792). Уладальнік часткі маёнтка ў Плотніцы. Пры выкананні службовых абавязкаў Адам Скірмунт злоўжываў сваім становішчам. Так, 7 мая 1792 г. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі зацвердзіў рашэнне Асэсарскага суда Вялікага Княства Літоўскага павыніках разгляду скаргі пінскіх мяшчан на супрацьзаконную дзейнасць гетмана Міхала Казіміра Агінскага, старасты пінскага Тамаша Скірмунта, войта пінскага Адама Скірмунта і камісара Себасцьяна Бароўскага.
У выніку шляхцічы былі прызнаныя каралём і вялікім князем вінаватымі ў тым, што пазбавілі пінскіх мяшчан законных прывілеяў, прысвоілі гарадскую маёмасць, наклалі вялізарныя падаткі на гандаль і прамысловасць і г. д. Суд прызнаў справядлівасць скаргі і прымусіў адмяніць усе незаконныя акты, якія парушалі правы пінчукоў. Адначасна ў земскім судзе Пінскага павета разглядаўся пазоў Адама Скірмунта да гетмана Міхала Казіміра Агінскага, які быў вінаваты яму значную суму грошай і не спяшаўся яе вяртаць. Суд падтрымаў пазоў і абавязаў гетмана выплаціць Адаму Скірмунту 1 тыс. чырвоных злотых па набытых у гетмана аблігацыях і амаль 2,5 тыс. злотых як працэнтаў за ранейшы доўг. Судовыя працэсы не пашкодзілі палітычнай кар’еры Адама Скірмунта. Памёр каля 1820 г. Вынікі экспедыцыі па Піншчыне ў 2004 г. дазваляюць лічыць верагодным месцам пахавання Адама Скірмунта могілкі в. Ахова Пінскага раёна. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia