Аляксандэр Варма

Аляксандэр Варма
міністр замежных спраў Эстоніі[d]
1953 — 1963
Папярэднік Аўгуст Рэй
Пераемнік August Koern[d]
Prime Minister in duties of the President[d]
29 сакавіка 1963 — 23 снежня 1970
Папярэднік Аўгуст Рэй
Пераемнік Тыніс Кінт

Нараджэнне 22 чэрвеня 1890(1890-06-22)[1]
Смерць 23 снежня 1970(1970-12-23)[1] (80 гадоў)
Месца пахавання
Адукацыя
Узнагароды
Cross of St. George 3rd class крыж Свабоды Order of the White Star, 2nd Class
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандэр Варма (эст. Aleksander Warma; 22 чэрвеня 1890, Війністу — 23 снежня 1970, Стакгольм) — эстонскі дзяржаўны і дыпламатычны дзеяч, прэм’ер-міністр з паўнамоцтвамі9 снежня 2 1970), выконваючы абавязкі прэм’ер-міністра ўрада Эстоніі ў выгнанні (1962—1963), міністр замежных спраў Эстоніі ў выгнанні (1953—1962), міністр юстыцыі Эстоніі ў выгнанні (1953—1962).

Біяграфія

Вучыўся ў мараходных школах Кясму і Нарвы, атрымаў пасведчанне капітана далёкага плавання ў Рызе. У час Першай сусветнай вайны служыў на Балтыйскім флоце ВМФ Расійскай імперыі. У 1916 годзе здаў экзамен на чын прапаршчыка флоту.

З 1919 года служыў у ВМС Эстоніі. Удзельнік Эстонскай вызваленчай вайны. Пасля заканчэння вайны — камандзір ваеннага карабля «Amardus». У 1920—1924 гадах вывучаў права ў Тартускім універсітэце, з 1928 года — магістр права. У 1924—1926 гадах працаваў у юрыдычным аддзеле ваеннага міністэрства.

У 1926—1927 гг. быў дырэктарам юрыдычнага бюро Міністэрства замежных спраў Эстоніі, у 1927—1931 гг. гг. — пасол Эстоніі ў Літве, у 1939—1944 гг. — у Фінляндыі. У 1953—1962 гг. займаў пасаду міністра замежных спраў, адначасова выконваў абавязкі міністра юстыцыі Эстоніі (1962—1963).

У 1962—1963 гадах выконваў абавязкі прэм’ер-міністра эстонскага ўрада ў выгнанні.

Крыніцы

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #126907374 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #126907374 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya