Аляксей Іванавіч Самасуеў

Аляксей Іванавіч Самасуеў
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Фінляндскай Рэспубліцы
18 верасня 2018 — 11 сакавіка 2024
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Аляксандр Астроўскі

Нараджэнне 1976
Адукацыя

Аляксе́й Іва́навіч Самасу́еў (нар. 1976, Мінск) — беларускі палітык і дыпламат.

Біяграфія

Скончыў факультэт міжнародных эканамічных адносінаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1998). На дыпламатычнай службе з 1999 года.

Займаў розныя пасады ў Міністэрстве замежных спраў, працаваў у пасольствах Беларусі ў Казахстане і Бельгіі.

18 верасня 2018 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Фінляндскай Рэспубліцы, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Данія па сумяшчальніцтве[1].

Займаў гэтыя пасады да 11 сакавіка 2024 года[2].

Узнагароды

  • медаль «За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза» III ступені (2015)[3].

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya