У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Сянько.
Уладзімір Лявонавiч Сянько (нар. 5 жніўня 1946, в Вішкавічы, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі палітык і дыпламат.
Біяграфія
Нарадзіўся 5 жніўня 1946 года ў вёсцы Вішкавічы Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін, Дыпламатычную акадэмію ў Маскве.
Займаў розныя дыпламатычныя пасады ў апараце Міністэрства замежных спраў СССР.
З 1991 да 15 ліпеня 1992 года быў намеснікам Міністра замежных спраў Беларусі[2]. 3 чэрвеня 1992 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Польшчы[3], адстаўлены 25 сакавіка 1994 года і адначасова прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аб’яднаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі[4]. 8 чэрвеня 1994 года стаў таксама паслом у Рэспубліцы Ірландыя і Даніі па сумяшчальніцтве[5].
З 28 ліпеня 1994 да 13 студзеня 1997 года быў Міністрам замежных спраў[6][7]. 17 лютага 1997 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Францыі, Іспаніі і Партугаліі, а таксама Пастаянным прадстаўнікам Рэспублікі Беларусь пры ЮНЕСКА па сумяшчальніцтве[8]. На гэтых пасадах быў да 7 красавіка 2004 года, калі быў прызначаны паслом у Бельгіі, Пастаянным прадстаўнікам Рэспублікі Беларусь пры Камісіі Еўрапейскіх супольнасцяў і Пастаянным прадстаўнікам Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора[9].
З 2012 па 2016 гады — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы[10].
Узнагароды
Сям’я
Жанаты, мае двое сыноў.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
 |
---|
Народныя сакратары замежных спраў БНР | | |
---|
Міністры замежных спраў БНР | |
---|
Народныя камісары замежных спраў ССРБ | |
---|
Народны камісар замежных спраў Літбела | |
---|
Народныя камісары замежных спраў БССР | |
---|
Міністры замежных спраў БССР | |
---|
Міністры замежных спраў Рэспублікі Беларусь | |
---|
 Надзвычайныя і Паўнамоцныя Паслы Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча |
---|
Пачатак дыпадносін Адкрыццё пасольства | 2 сакавіка 1992 1993 |
---|
Паслы | |
---|
 Надзвычайныя і Паўнамоцныя Паслы Беларусі ў Французскай Рэспубліцы |
---|
Пачатак дыпадносін Адкрыццё пасольства | 25 студзеня 1992 1992 |
---|
Паслы | |
---|
 Надзвычайныя і Паўнамоцныя Паслы Беларусі ў Іспанскім Каралеўстве |
---|
Паслы | |
---|
 Надзвычайныя і Паўнамоцныя Паслы Беларусі ў Партугаліі |
---|
Паслы | |
---|
 Надзвычайныя і Паўнамоцныя Паслы Беларусі ў Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі |
---|
Пачатак дыпадносін Адкрыццё пасольства | 27 студзеня 1992 1994 |
---|
Паслы | |
---|
 Надзвычайныя і Паўнамоцныя Паслы Беларусі ў Рэспубліцы Ірландыя |
---|
Паслы | |
---|
 Надзвычайныя і Паўнамоцныя Паслы Беларусі ў Каралеўстве Даніі |
---|
Паслы | |
---|
 Надзвычайныя і Паўнамоцныя Паслы Беларусі ў Каралеўстве Бельгія |
---|
Пачатак дыпадносін Адкрыццё пасольства | 10 сакавіка 1992 жнівень 1994 |
---|
Паслы | |
---|
 Пастаянныя прадстаўнікі БССР і Рэспублікі Беларусь пры ЮНЕСКА |
---|
Прадстаўнікі БССР (у складзе Пастаяннага прадстаўніцтва СССР) | |
---|
Прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь | |
---|