Валянцін Уладзіміравіч Вялічка
Валянці́н Уладзі́міравіч Вялі́чка (15 чэрвеня 1944, Валожынскі раён Мінскай вобласці — 9 сакавіка 2018[1]) — беларускі эканаміст, дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь ва Украіне (2001—2016). БіяграфіяНарадзіўся 15 чэрвеня 1944 года ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Па нацыянальнасці беларус. Скончыў Ленінградскі тэхналагічны інстытут, аспірантуру Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС, кандыдат эканамічных навук. Працаваў на вытворчасці, на камсамольскай працы, быў кіраўніком раённага і абласнога ўзроўню на савецкай і партыйнай працы ў Гомельскай вобласці. У 1993—1997 гадах — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы і Фінляндскай Рэспубліцы (па сумяшчальніцтву). У 1997—1999 гадах — Міністр па справах СНД. У 1999—2001 гадах — першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь. З 15 чэрвеня 2001 года па 13 чэрвеня 2016 года[2] працаваў Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь ва Украіне. Пэўны час быў дуаенам дыпламатычнага корпуса ва Украіне[3]. Памёр 9 сакавіка 2018 года. Сям’яБыў жанаты, меў дваіх сыноў і дваіх унукаў[4]. Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia