Аляксей Іванавіч Сарокін

Аляксей Іванавіч Сарокін
Дата нараджэння 25 лютага 1938(1938-02-25) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Аляксей Іванавіч Сарокін (25 лютага 1938, Новасібірск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў у 1963 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў начальнікам участку РБУ ў г.п. Воранава, старшым архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў у Гроднаграмадзянпраекце, з 1969 года — у Гродзенскім філіяле Белжылпраекта.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражывае ў Гродне.

Творчасць

Дом палітычнай асветы ў Гродне

Асноўныя працы: спартзала ў г. Усолле-Сібірскае (1966), сельгастэхнікум у г. Ашмяны (1968), Дом Саветаў (1968) і Палац культуры (1973) у г.п. Зэльва, псіхлячэбніца ў в. Астроўля Лідскага раёна (1973), Дом палітасветы (1967), жылыя дамы па вул. Кірава, Чапаева, Сацыялістычнай, К. Цэткін (19721979), база «Белабутакгандаль» (1974) у Гродне; у аўтарскім калектыве: будаўнічы тэхнікум (1974), будынак гарсавета народных дэпутатаў (1979) у Гродне, будынкі ЗАГСа і райваенкамата ў Лідзе (1975).

Зноскі

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya