Аляксей Аляксандравіч Волкаў
Аляксе́й Алякса́ндравіч Во́лкаў (нар. 7 верасня 1973, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь , генерал-маёр юстыцыі (2015). БіяграфіяУ 1996 годзе скончыў Беларускі інстытут правазнаўства. З 1996 года па 2011 год працаваў на розных пасадах у органах пракуратуры. З 1 студзеня 2012 года па 23 ліпеня 2013 года працаваў начальнікам упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Мінску. 23 ліпеня 2013 года прызначаны першым намеснікам старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь[1]. 9 кастрычніка 2020 года прызначаны старшынёй Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь[2]. Узнагароды
Міжнародныя санкцыі31 жніўня 2020 года Волкаў быў уключаны ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае здушэнне мірных пратэстаў»[5]. 6 лістапада 2020 года Волкава дадалі ў Чорны спіс Еўрасаюза[6]. Пры абгрунтаванні ўвядзення санкцый адзначалася, што ён як першы намеснік старшыні Следчага камітэта нясе адказнасць за кампанію рэпрэсій і запалохвання на чале з Камітэтам пасля прэзідэнцкіх выбараў, у прыватнасці, расследаванні супраць Каардынацыйнай рады і мірных дэманстрантаў[7]. 24 лістапада 2020 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[8], а 11 снежня — і Швейцарыя[9]. Акрамя таго, 6 лістапада Волкаў трапіў пад санкцыі Вялікабрытаніі[10] і Канады[11]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia