Аляксей Аляксеевіч Казловіч
Аляксей Аляксеевіч Казловіч (нар. 16 ліпеня 1959, в. Блудзень, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар. БіяграфіяСкончыў у 1981 годзе архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута; праходзіў у 1983 годзе навучанне ў Маскоўскім архітэктурным інстытуце, у 2000 годзе Інстытуце гарадскога развіцця і жыллёвых стратэгій г. Ратэрдаме. У 1981—1989 гадах архітэктар Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. У 1981—1983 гадах служыў у Савецкай Арміі. У 1989—1994 гадах старшыня Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюзаў працаўнікоў УКБ і архітэктурных службаў; у 1994—1997 гадах архітэктар Ленінскага раёна г. Гродна; у 1997—2000 гадах намеснік галоўнага архітэктара г. Гродна; у 2000—2005 гадах генеральны дырэктар ТАА «Вікторыя-Гродна»; з 2005 — індывідуальны прадпрымальнік — архітэктар. Член Беларускага саюза архітэктараў, член праўлення Гродзенскай абласной арганізацыі БСА. Узнагароджаны ганаровымі граматамі БСА, Гродзенскага гарвыканкама, Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў. ТворчасцьАўтар больш як 1000 рэалізаваных праектаў сядзібных дамоў і іншых аб’ектаў. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia