Аляксей Аляксеевіч Хартонік
Аляксей Аляксеевіч Хартонік (1926 —) — беларускі ўрач-хірург. Кандыдат медыцынскіх навук (Смаленск, 1965). Дацэнт (1973). Заслужаны ўрач БССР (1981)[1]. БіяграфіяСкончыў медыцынскае вучылішча, 1945; фельчар станцыі хуткай медыцынскай дапамогі ў Баранавічах, 1945—1946. Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут, 1951. Загадчык Ляскавіцкага сельскага ўрачэбнага участка, 1951—1952; ардынатар хірургічнага аддзялення Мазырскай гарадской бальніцы, 1952—1976[2]. У 1957—1965 гадах загадчык хірургічнага аддзялення Слонімскай цэнтральнай раённай бальніцы (Гродзенская вобласць), адначасова выкладчык хірургіі і анатоміі медыцынскага вучылішча[1]. Асістэнт 1-й кафедры шпітальнай хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута, 1965—1973, адначасова намеснік дэкана лячэбнага факультэта, 1970—1971, дэкан стаматалагічнага факультэта, 1971—1987[2]. Дацэнт 1-й кафедры шпітальнай хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута (1973—1994), выконваў абавязкі загадчыка 3-й кафедры хірургічных хвароб (1989)[1]. Дыспетчар навучальнага аддзела МДМІ з 1995 года[2]. Навуковая дзейнасцьНавуковыя інтарэсы: хірургія язвавай хваробы страўніка; кансерватыўнае і аператыўнае лячэнне вострага панкрэатыту; «тлушчавая дыета »; дыягностыка дэструктыўнага халецыстыту; лапараскапія ў ранняй дыягностыцы вострых аментытаў; рэзекцыя сальніка малымі порцыямі[1]. Аўтар каля 50 навуковых работ. Бібліяграфія
Грамадская дзейнасцьДэпутат Слонімскага гарадскога савета (1961), Гродзенскага абласнога савета (1963)[2]. УзнагародыУзнагароджаны медалямі, значкамі, у т. л. «Выдатнік аховы здароўя», 1973. Прысвоена ганаровае званне заслужанага ўрача БССР, 1981[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia