Аляксей Андрэевіч Баскакаў
Аляксей Андрэевіч Баскакаў (11 лютага 1923, в. Саннікава, Канакоўскі раён, Калінінскай, цяпер Цвярской вобласці — 19 мая 1943) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[3]. БіяграфіяПасля заканчэння школы працаваў справаводам у Канакоўскім народным судзе. Вучоба ў юрыдычнай школе г. Калініна. Народны следчы ў пракуратуры Маладатудскага раёна Калінінскай вобласці[4]. З чэрвеня 1941 камандзір камсамольска-маладзёжнага батальёна на будаўніцтве абарончых збудаванняў у Калінінскай вобласці[3]. З ліпеня 1942 камандзір Дыверсійнай Беларускай брыгады імя У. І. Леніна[5]. Загінуў у баі 19 мая 1943 года[3]. Памяць аб земляку ўвекавечана на мемарыяльнай дошцы ў школе № 1, будынку энергакаледжа, назве вуліцы г. Канакова. Узнагароджаны Ордэнам Працоўнага Чырвонага сцяга[4]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia