Цвярская губерня (руск.: Тверская губерния) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў 1796—1917 у складзе Расійскай імперыі, у 1917—1929 — у складзе РСФСР у 1922—1929 — у складзе СССР. Была размешчана ў цэнтральнай Расіі, межавала з Маскоўскай і Смаленскай губернямі — на поўдні, Наўгародскай і Валагодскай губернямі — на поўначы, Пскоўскай губерняй — на захадзе і Яраслаўскай — на ўсходзе.
У момант ўтварэння Цвярская губерня ўключала 9 паветаў: Бежацкі, Вышневалоцкі, Зубцоўскі, Кашынскі, Наваторжскі, Асташкаўскі, Ржэўскі, Старыцкі, Цвярскі. У 1803 годзе былі адноўлены скасаваныя пры ўтварэнні губерні паветы: Весьягонскі, Калязінскі і Карчаўскі.
З 1803 да 1918 года ў склад губерні ўваходзілі 12 паветаў:
28 снежня 1918 года ўтвораны Кімрскі павет, 10 студзеня 1919 года — Краснахолмскі павет. 20 мая 1922 года скасаваны Зубцоўскі, Калязінскі і Карчаўскі паветы, а Весьягонскі і Краснахолмскі перададзены ў Рыбінскую губерню (вернутыя ў 1923). У 1924 годзе скасаваны Краснахолмскі і Старыцкі паветы, а ў 1927 — Кашынскі.
Пастановай Прэзідыума УЦВК «Аб утварэнні на тэрыторыі РСФСР адміністрацыйна-тэрытарыяльных аб’яднанняў краявога і абласнога значэння» ад 14 студзеня 1929 года з 1 кастрычніка 1929 года Цвярская губерня была скасавана і ўтворана Заходняя вобласць з цэнтрам у горадзе Смаленску, у складзе, у якасці асноўнага масіва, ніжэйзгаданых адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак: Смаленскай, Бранскай і Калужскай губерняў, Ржэўскага павета, паўднёвай часткі Асташкаўскага павета і валасцей Тысяцкай і Боркаўскай, Наваторжскага павета Цвярской губерні. Астатняя тэрыторыя губерні ўвайшла ў Цэнтральна-прамысловую вобласць[5][6].
Тэрыторыя губерні і вобласці на карцеКарта-схема зроблена на аснове аб’яднання лістоў двухвярстовай тапаграфічнай межавой карты Цвярской губерні 1853 г., выдадзенай пад кіраўніцтвам Аляксандра Іванавіча Мендэ (Мент). Дэталёвы прагляд карты
Зноскі
↑Областные объединения Советов // Civil war and military intervention in the USSR (encyclopedia) — М.: Большая российская энциклопедия, 1983. — 704 с.