Аляксей Ануфрыевіч Валковіч
Аляксей Ануфрыевіч Валковіч — (1856[1][2], 1861[3][4][5][6] — не раней за 1924[2]) — Віцебскі гарадскі галава, дэпутат Дзяржаўнай думы I склікання ад Віцебскай губерні. БіяграфіяУраджэнец Віцебска. Беларус, родам з мяшчан[1]. У 1879 годзе пасля заканчэння Віцебскай гімназіі[7] паступіў на прыродазнаўчае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Пецярбургскага ўніверсітэта, а праз два гады перавёўся на юрыдычны факультэт таго ж універсітэта. У 1883 годзе Валковіч быў адлічаны з універсітэта «за неўнясенне платы», і поўнага курса навук так і не праслухаў[2][8]. Вярнуўшыся ў Віцебск, ён некалькі гадоў быў заняты адвакацкай практыкай. Быў абраны гласным гарадской думы. Займаў гэтую пасаду тры чатырохгоддзі[4]. У 1898 годзе Валковіч стаў гарадскім галавой, але пазней, у 1906 годзе, быў адхілены ад пасады міністрам унутраных спраў Вячаславам Плевэ[2][9]. 26 сакавіка 1906 года абраны ў Дзяржаўную думу I склікання ад агульнага складу выбаршчыкаў Віцебскага губернскага выбарчага сходу. Уваходзіў у Канстытуцыйна-дэмакратычную фракцыю. Член фінансавай і выдавецкай камісій. Падпісаў законапраект «Аб грамадзянскай роўнасці» і заяву аб стварэнні Камісіі па расследаванні злачынстваў службовых асоб[5]. 10 ліпеня 1906 года ў Выбаргу падпісаў «Выбаргскую адозву» і асуджаны па арт. 129, ч. 1, п. п. 51 і 3 Крымінальнага ўлажэння[4], прыгавораны да 3 месяцаў турмы і пазбаўлены права быць абраным. Пасля гэтага Валковіч быў пазбаўлены права займаць выбарныя грамадскія пасады на амаль дзесяць гадоў. Толькі 4 сакавіка 1917 года, пасля Лютаўскай рэвалюцыі, ён быў абраны старшынёй Камітэта грамадскай бяспекі гарадской думы, 17 сакавіка — гарадскім галавой, 19 сакавіка — губернскім камісарам Часовага ўрада[2][8]. Удзельнік «Вялікага ўсходу народаў Расіі»У канцы 1914 года ў Віцебску Аляксандр Калюбакін, едучы на фронт, стварыў віцебскую ложу Вялікага ўсходу народаў Расіі. Недзе праз месяц Калюбакін загінуў на лініі фронту ад выпадковай кулі. Устаноўчае пасяджэнне ложы прайшло на кватэры Валковіча на Саборнай вуліцы (будынак захаваўся, цяпер дом № 10 па вуліцы Крылова). У 1915 ці 1916 годзе ў Віцебск прыязджаў Аляксандр Керанскі, адвакат, член IV Дзяржаўнай Думы, пазней старшыня Часовага ўрада. З лета 1916 года Керанскі займаў пасаду Генеральнага сакратара Вярхоўнага савета Вялікага ўсходу народаў Расіі[10]. Паводле некаторых звестак, у часе прыезду ў Віцебск Керанскага на сходзе ложы прысутнічаў таксама Марк Шагал, іншыя ж мяркуюць, што Шагал быў запрошаны на пасяджэнне Віцебскай грамадскасці пасля сходу ложы. У любым выпадку мастак быў добра знаёмы з Валковічам[11]. Гэтая ложа ў Віцебску функцыянавала да 1916 года[10]. Пад савецкай уладайУ лістападзе 1917 года, пасля захопу ўлады бальшавікамі, Валковіч быў зняты з усіх сваіх пасад. Дэталёва акалічнасці яго далейшага лёсу невядомыя. У пачатку 1920-х гадоў прозвішча Валковіча сустракаецца ў спісах савецкіх служачых Губкамунаддзела і Губстраха. Вядома, што ў 1924 годзе ён спрабаваў абараніць ад муніцыпалізацыі свой дом[2][8]. Дата і прычына смерці невядомыя. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia