Вуліца Камісара Крылова (Віцебск)
![]() Вуліца Камісара Крылова — вуліца ў гістарычным цэнтры Віцебска, у Кастрычніцкім раёне. Вуліца пачынаецца ад вуліцы Суворава, працягваецца 200 метраў і заканчваецца на Успенскай горцы. Названая ў гонар рэвалюцыянера, удзельніка ўстанаўлення савецкай улады на Віцебшчыне С. М. Крылова, які жыў на гэтай вуліцы. Гістарычныя назвы — вуліца Багародзіцкая, вуліца Успенская. ГісторыяВуліца Камісара Крылова пачала забудоўвацца ў XVI стагоддзі. Першапачаткова называлася Багародзіцкая, у імя праваслаўнай царквы Прасвятой Багародзіцы, якая знаходзілася на Успенскай (тады Лысай) горцы. У XVII стагоддзі вуліца знаходзілася на тэрыторыі Узгорскага замка. У XIX стагоддзі насіла назву Саборная. Пазней — Успенская. У канцы XIX — пачатку XX стагоддзя на вуліцы знаходзіліся: Успенскі сабор (разбураны ў 1936 г., адноўлены ў 2000-х), Віцебская духоўная семінарыя. Некаторы час вуліца насіла імя байкапісца І. А. Крылова, але ў 1974 годзе была перайменавана ў гонар камісара С. М. Крылова, да рэвалюцыі які жыў на вуліцы ў доме № 10. У жніўні 2010 года вуліцу забрукавалі пліткай, усталявалі дэкаратыўныя ліхтары. Вуліца зрабілася пешаходнай. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia