Аляксей Васілевіч Казлоў
Аляксей Васільевіч Казлоў (1913—1976) — капітан Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944). БіяграфіяАляксей Казлоў нарадзіўся 25 лютага 1913 года ў Лоеве[2] (цяпер у Гомельскай вобласці). Скончыў чыгуначны тэхнікум. У 1932—1935 гадах праходзіў службу ў Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі. У 1934 годзе Казлоў скончыў Севастопальскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў і летнабаў. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны (1939—1940), зрабіў 57 баявых вылетаў[1]. Звольніўшыся ў запас, ён працаваў будаўніком. З чэрвеня 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны[3]. Да снежня 1943 года старшы лейтэнант Аляксей Казлоў быў штурманам звяна 118-й асобнай дальняразведвальнай авіяцыйнай эскадрыллі 7-й паветранай арміі Карэльскага фронту. Да таго часу ён здзейсніў 127 баявых вылетаў на паветраную разведку войскаў і важных аб'ектаў праціўніка[3]. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 лютага 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» старэйшы лейтэнант Аляксей Казлоў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» за нумарам 3130[3][4]. 3 сакавіка 1944 года самалёт Казлова трапіў у аварыю, і лётчык атрымаў цяжкія траўмы. У красавіку 1944 года ў званні капітана Казлоў выйшаў у адстаўку па раненню. Пражываў у пасёлку Лоеў Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР. Працаваў інструктарам авіяцыйнага вучылішча, з 1947 года — загадчык арганізаванай ім дзіцячай бібліятэкі[1]. Памёр 16 чэрвеня 1976 года[3]. Быў таксама узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені і Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[3]. Яго імянем названа вуліца ў Лоеве[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia