Аляксей Вячаслававіч Сквярнюк
Аляксей Сквярнюк (нар. 13 кастрычніка 1985, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Клубная кар’ераПачынаў кар’еру ў мінскай «Зорцы-ВА-БДУ». У 2004 годзе перайшоў у самарскія «Крылы Саветаў», дзе пазней замацаваўся ў асноўным складзе. У 2008 годзе трапіў у краснадарскую «Кубань», якой двойчы дапамог выйсці ў Вышэйшы дывізіён. Улетку 2011 года перайшоў у «Спартак-Нальчык», але не змог замацавацца ў клубе і праз год пакінуў яго. У жніўні 2012 года падпісаў кантракт з мазырскай «Славіяй»[3]. У лютым 2013 года зноў адправіўся ў Расію, стаўшы іграком «Уфы»[4], але ўжо ў маі пакінуў гэты клуб[5]. У другой палове 2013 года падтрымліваў форму з «Гарадзеяй», але не мог дапамагчы гэтай камандзе ў чэмпіянаце, бо лічыўся легіянерам[6]. У красавіку 2014 года падпісаў кантракт са «Смаргонню»[7], але ўжо ў чэрвені пакінуў гэты клуб[8]. У ліпені 2014 года, не здолеўшы ўладкавацца ў іншых клубах, вярнуўся ў «Смаргонь»[9]. У лютым 2015 года трэніраваўся разам з «Іслаччу»[10]. Пазней далучыўся да бабруйскай «Белшыны»[11], у складзе якой пачаў сезон 2015. Здолеў замацавацца ў складзе «шыннікаў» на пазіцыі левага паўабаронцы. У лютым 2016 года падпісаў новы кантракт з бабруйскім клубам[12]. У першай палове сезона 2016 часам выступаў на пазіцыі флангавага абаронцы. Улетку 2016 года, калі большасць ігракоў пакінула «Белшыну», застаўся ў клубе ў якасці асноўнага паўабаронцы, але не здолеў яе выратаваць ад вылету ў Першую лігу. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў Бабруйск і завяршыў кар’еру. Міжнародная кар’ераУ 2004—2006 гадах гуляў у моладзевай зборнай Беларусі. 8 верасня 2007 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі. Усяго за зборную згуляў 7 матчаў. Дасягненні
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia