ФК Смаргонь
«Смаргонь» — беларускі футбольны клуб з горада Смаргонь, заснаваны ў 1987 годзе. У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. ГісторыяПершая каманда ў Смаргоні пабачыла свет у 1978 годзе. Прафесійны футбольны клуб пад назвай «Станкабудаўнік» быў заснаваны ў 1987 годзе. У чэмпіянатах Беларусі каманда ўдзельнічала ў 1992—1994 гадах, але паказвала дрэнныя вынікі. У выніку ў 1994 годзе «Смаргонь» перайшла ў чэмпіянат вобласці. У 1998 годзе клуб вярнуўся ў чэмпіянат краіны, а ў 2002 годзе выйшаў у Першую лігу. У 2003—2005 гадах «Смаргонь» тройчы заставалася ў адным кроку ад выхаду ў Вышэйшую лігу. У 2006 годзе каманда пад кіраўніцтвам Георгія Кандрацьева заняла другое месца і выйшла ў Вышэйшую лігу. У 2007—2009 гадах «Смаргонь» гуляла ў Вышэйшай лізе, дзе найлепшым вынікам стала восьмае месца ў 2008 годзе. У 2009 годзе «Смаргонь» заняла апошняе месца і вярнулася ў Першую лігу. Але і там смаргонцы апынуліся ў ніжняй палове турнірнай табліцы. Сітуацыя выправілася ў 2013 годзе. «Смаргонь» папоўніла склад шэрагам вопытных ігракоў, якія дапамаглі клубу заняць шостае месца. Адзін з іх, Сяргей Крот, стаў найлепшым бамбардзірам турніру. У сезоне 2014 пасля правальнага старту каманда стала трывала набіраць ачкі. У другой палове сезона «Смаргонь» актыўна ўмяшалася ў барацьбу за трэцяе месца, але ў выніку не здолела падвінуць адтуль «Віцебск» і скончыла сезон на чацвёртым радку. У 2015 годзе «Смаргонь» стала пятай. У сезоне 2016 амаль поўнасцю абнавіўся склад каманды, і «Смаргонь» спачатку апынулася ў ніжняй палове табліцы, але пазней сітуацыя выправілася, і сезон смаргонцы зноў скончылі на пятым месцы. У пачатку 2017 года замест Мікалая Рындзюка галоўным трэнерам каманды стаў яго былы памочнік Аляксей Дварэцкі. Пасля перамог у першых двух турах вынікі «Смаргоні» рэзка пагоршыліся, і першую палову чэмпіянату каманда скончыла на апошнім месцы. Аднак, палепшыўшы вынікі ў другой палове сезона, «Смаргонь» выйшла з зоны вылету. Тым не менш, толькі ў апошнім туры каманда забяспечыла захаванне месца ў Першай лізе, заняўшы выніковае 13-е месца. Сезон 2018 «Смаргонь» пачала пад кіраўніцтвам новага трэнера Мікалая Гергеля. Пасля добрага старту каманда пазней апусцілася ў ніжнюю частку табліцы. У жніўні Гергель быў звольнены, і трэнерам зноў стаў Аляксей Дварэцкі. Каманда скончыла сезон на 11-м месцы з 15. Пачатак сезона 2019 для «Смаргоні» атрымаўся няўдалым — каманда пацярпела шэсць паражэнняў у першых шасці турах, пасля чаго быў звольнены Аляксей Дварэцкі, а трэнерам быў прызначаны Павел Раднёнак. Вынікі пасля гэтага трохі палепшыліся, улетку быў значна зменены склад каманды, аднак пазней каманда ізноў стала цярпець паражэнні, у выніку скончыла сезон на перадапошнім 14-м месцы, пасля чаго Павел Раднёнак пакінуў пасаду. У 2020 годзе «Смаргонь» узначаліў Вячаслаў Герашчанка, каманда ўзмацнілася добрымі выканаўцамі. У выніку атрымалася паказаць добры вынік, «Смаргонь» некаторы час ішла ў лідарах і ўзначальвала табліцу Першай лігі, але пазней шэраг няўдач адкінуў каманду з першых радкоў. Тым не менш, клуб завяршыў сезон на шостым месцы. У пачатку 2021 года клуб атрымаў прапанову заняць месца ў Вышэйшай лізе, якое стала вакантным пасля адмовы «Гарадзеі» ад выступленняў. Паспяхова прайшоўшы працэдуру ліцэнзавання, «Смаргонь» у сезоне 2021 далучылася да элітнага дівізіёна. Аднак, хутка сабраная каманда не здолела стварыць канкурэнцыю іншым клубам, і «Смаргонь» разам з рэчыцкім «Спадарожнікам» апынулася ў канцы табліцы. У ліпені «Спадарожнік» зняўся з турніру, а «Смаргонь» добра падмацавалася і выдала неблагі адрэзак, але пазней зноў пайшлі паражэнні. У верасні Герашчанка быў адпраўлены ў адстаўку, камандай стаў кіраваць яго памочнік Уладзіслаў Дукса разам з маладым расійскім спецыялістам Антонам Міхашонкам, аднак пад іх кіраўніцтвам смаргонская каманда пацярпела два разгромныя паражэнні, пасля чаго новым трэнерам стаў Ігар Трухаў. Аднак і ён не здолеў выправіць сітуацыю, хутка «Смаргонь» пазбавілася шанцаў застацца ў Вышэйшай лізе і фінішавала на 15-м месцы. У сезоне 2022 «Смаргонь» значна абнавіла склад, але здолела запрасіць шэраг вопытных ігракоў і лічылася адным з магчымых фаварытаў. Старт чэмпіянату атрымаўся няўпэўненым, каманда ішла ў сярэдзіне табліцы, аднак пасля серыя з 9 перамог запар узняла каманду на першы радок табліцы. Далейшыя страты ачкоў не перашкодзілі за чатыры туры да фінішу гарантаваць вяртанне ў Вышэйшую лігу. Пасля гэтага «Смаргонь» прапусціла наперад «Нафтан» і заняла выніковае другое месца. У 2023 годзе «Смаргонь» знаходзілася ў ніжняй палове табліцы Вышэйшай лігі, аднак выбыванне ёй не пагражала з-за таго, што іншыя клубы атрымалі вялікія ачковыя штрафы. У выніку каманда скончыла сезон на 11-м месцы з 15. Папярэднія назвы
Дасягненні
Цяперашні складСтанам на жнівень 2024 года[1].
Ігракі ў арэндзе
Трэнерскі штаб
Статыстыка выступленняўЧэмпіянат і Кубак Беларусі
Галоўныя трэнеры
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia