Аляксей Віктаравіч Мартынец
Аляксей Мартынец (нар. 13 сакавіка 1985, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Клубная кар’ераВыхаванец мінскай «Змены» (пазней пераўтворана ў «Мінск»), з 2003 года пачаў выступаць за клуб у Другой лізе і прайшоў з ім шлях да найвышэйшага дывізіёна. У Вышэйшай лізе за «Мінск», аднак, гуляў нядоўга, шмат часу прапусціў з-за траўм, і завяршаў кар’еру ў сталічным клубе ў дублі і фарм-клубе «Мінск-2». З лета 2009 года гуляў за «Смаргонь» і жодзінскае «Тарпеда». У 2011 годзе выступаў у Першай лізе за мікашэвіцкі «Граніт», а пасля стаў іграком «Гарадзеі», дзе трывала замацаваўся ў аснове. Па выніках сезона 2015 дапамог гарадзейцам выйсці ў Вышэйшую лігу. У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з клубам[3]. У сезоне 2016 не меў сталага месца ў складзе, звычайна з’яўляўся на полі, выходзячы на замену. У першай палове 2017 года амаль не з’яўляўся на полі. У ліпені 2017 года адправіўся на прагляд у літоўскі «Атлантас»[4], аднак не падышоў і вярнуўся ў «Гарадзею». Неўзабаве пасля вяртання пакінуў гарадзейскі клуб і перайшоў у «Граніт»[5], за які гуляў да канца сезона 2017. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia