Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2012
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2012 (22-і чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Першай лізе) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2012-га года. У турніры павінны былі прымаць удзел 16 каманд, але перад пачаткам каманда «Клечаск» адмовілася ад удзелу, у выніку колькасць удзельнікаў была скарочана да 15. Каманды змагаліся за адзіную прамую пуцёўку ў Вышэйшую лігу і адну пуцёўку ў плэй-оф за права змагацца за месца ў Вышэйшай лізе з перадапошнім клубам Вышэйшай лігі 2012. Пасля ўпартай барацьбы за два туры да фінішу перамогу ў турніры забяспечыў клуб «Дняпро» з Магілёва, які, такім чынам, гарантаваў сабе вяртанне ў мацнейшы дывізіён. Другое месца заняла «Гарадзея», якая атрымала права гуляць у стыкавых матчах за месца ў Вышэйшай лізе супраць жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ». Саступіўшы па суме дзвюх сустрэч (1:0, 0:4), «Гарадзея» засталася ў Першай лізе. Змены ў параўнанні з папярэднім сезонамКлубы, якія выйшлі ў Першую лігу з Другой лігіКлубы, якія выбылі з Вышэйшай лігі ў Першую лігуКлубы, якія выйшлі ў Вышэйшую лігу з Першай лігіКлубы, якія страцілі месца ў Першай лізе па выніках сезона 2011Іншыя змяненні
Клубы-ўдзельнікі
Прадстаўніцтва па рэгіёнахУ турніры прымалі ўдзел клубы з усіх абласцей краіны.
Турнірная табліца
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі
Вынікі матчаў
Заўвагі. 1. У матчах СКВІЧ — «Ліда» і «Хваля» — ДБК гаспадарам прысуджаны тэхнічныя перамогі (3:0) па прычыне няяўкі гасцей.
2. У радках паказаны вынікі хатніх матчаў камандаў, у слупках — гасцявых.
Бамбардзіры
Крыніца: football.by Стыкавыя матчыПа выніках сезона клуб «Гарадзея», які заняў другое месца, атрымаў права на стыкавыя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць «Тарпеда-БелАЗ» (апошняе месца ў Вышэйшай лізе). Па суме дзвюх сустрэч «Тарпеда-БелАЗ» захавала месца ў вышэйшым дывізіёне, а «Гарадзея» засталася ў Першай лізе. Першы матч
Адказны матч
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia