Аляксей Мікалаевіч Скобля
Аляксей Скобля, пазыўны Тур (14 сакавіка 1990, Мінск, Беларусь — 13 сакавіка 2022, паблізу Кіева, Украіна) — украінскі вайсковец, старшы сяржант. Герой Украіны (2022, пасмяротна)[1]. БіяграфіяМаці — выхавальніца ў дзіцячым садку, бацька — кіроўца аўтобуса. Пасля 9 класа паступіў у Мінскі аўтамеханічны каледж. Скончыў яго, працаваў механікам, рамантаваў аўтамабілі. Пазней паступіў у Гродзенскі ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «эксплуатацыя аўтамабіляў», але не скончыў. У сакавіку 2015 года добраахвотнікам паехаў ваяваць на Данбас. Пасля сканчэння актыўных баявых дзеянняў на Данбасе застаўся ў арміі. Працаваў інструктарам па тактыцы і медыцыне. Атрымаў украінскае грамадзянства. Быў у складзе Тактычнай групы «Беларусь»[2]. Па нападзе Расіі на Украіну стаў намеснікам камандзіра групы беларускага батальёна імя Кастуся Каліноўскага[3]. Загінуў 13 сакавіка 2022 года ў баях пад Кіевам[4]. Памяць
Гл. таксамаЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia