Медаль ордэна Пагоні
Медаль ордэна Пагоні, у арыгінале «Мэдаль ордэна Пагоні» — узнагарода Рады БНР. Заснавана паводле ўнесеных у Статут Ордэна Пагоні паправак ад 24 лістапада 2022. Вышэйшай па сваім статусе ўзнагародай з’яўляецца тытул кавалера ці дамы Ордэна[1]. СтатутМедаль уручаецца беларускім грамадзянам і замежнікам беззаганнага характару, якія маюць асаблівыя заслугі перад беларускім народам[1]:
Медаль уручаецца адмысловым дэкрэтам Старшыні Рады БНР. Дэкрэт мусіць змяшчаць заслугі, за якія ўручаецца медаль[1]. Медаль можа быць пасмяротнай узнагародай, але надавацца на працягу не больш як дзесяці гадоў пасля смерці. Пры рашэнні аб пасмяротным узнагароджанні імя ўносіцца ў спіс спачылых узнагароджаных медалём, блізкім сваякам уручаецца медаль і выдаецца Дыплом аб узнагароджанні кіраўніцтвам Капітула Ордэна або органа, які дзейнічае ў яго якасці[1]. Спіс кандыдатаў на ўзнагароджанне складаецца і зацвярджаецца ў адпаведнасці са Статутам Камісіі па ўзнагароджаннях пры Радзе БНР. Камісія па ўзнагароджаннях пры Радзе БНР таксама павінна атрымаць меркаванне Капітулы Ордэна (пры яе наяўнасці) датычна кандыдатаў на ўзнагароджанне[1]. Асобам, узнагароджаным медалём, выдаецца дыплом[1]. Асобы, узнагароджаныя раней медалём Пагоні, паўторна гэтым медалём не ўзнагароджваюцца, а могуць атрымліваць тытул кавалера або дамы Ордэна Пагоні[1]. Пазбаўленне медалюПерастае быць узнагароджаным медалём тыя, каго Капітул або арган, які дзейнічае ў яго якасці, выключыць з ліку ўзнагароджаных, пры ўхваленні гэтага рашэння Прэзідыумам Рады БНР, праз[1]:
Капітул або орган, які дзейнічае ў яе якасці, можа, з увагі на абставіны выключэння з ліку ўзнагароджаных, абвясціць аб забароне публічнага нашэння такой асобай медаля раней ці замест выключэння[1]. АпісаннеМедаль увесь з жоўтага металу, круглай формы, на пярэднім баку выява Крыжа Ордэна Пагоні, на адваротным баку выбіты надпіс: «Не разьбіць, Не спыніць, Не стрымаць» і змешчаны нумар[1]. Стужка медаля складаецца з вертыкальных палос: дзвюх тонкіх чырвоных па краях, шырокіх белых і шырокай чырвонай па цэнтры[1]. АдзнакіХарактар заслуг, за якія адбылася ўзнагарода медалём, можа быць абазначаныя на стужцы і планцы медаля адпаведнымі адзнакамі[1]:
Гэтыя дадатковыя адзнакі могуць надавацца і насіцца адначасова. Узнагароджанне асоб, раней узнагароджаных адзнакамі ордэна ці медалём, правам нашэння гэтых адзнак можа адбывацца дадаткова. Права на нашэнне гэтых адзнак усталёўваецца ў Дэкрэце аб узнагароджанні, зазначаецца ў дыпломе медаля[1]. ПланкаПланка адзнак медаля Пагоні складаецца з адпаведнай стужкі медаля прастакутнай формы або круглай формы (разеткі). На іх дадаюцца асаблівыя адзнакі. Могуць насіцца мініяцюрныя выявы адпаведнай адзнакі медаля Пагоні[1]. Вядомыя ўзнагароджаныя2022Першае ўзнагароджанне адбылося з нагоды Дня Слуцкага збройнага чыну ў лістападзе 2022 г.
2023Узнагароджанне ў 2023 годзе было прымеркавана да Дня Волі. Узнагароджаныя[3]:
ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia