Аляксей Міронавіч Лук’янаў
Аляксей Міронавіч Лук'янаў (эрз.: Алексей Лукьяновонь, руск.: Алексей Миронович Лукьянов; 15 сакавіка 1910, с. Чырвоныя Ключы, цяпер Похвістнеўскі раён, Самарская вобласць — 24 лютага 1991, Масква) — савецкі эрзянскі паэт, празаік, журналіст. Член Саюза пісьменнікаў СССР (1935). Аўтар першага эрзянскага рамана ў вершах «Кинель» (1933). Редактор журнала «Сятко» («Іскра»). Адзін з лідараў маскоўскага кружка эрзянскай інтэлігенцыі. БіяграфіяНарадзіўся ў сям'і эрзянскага фермера Мірона Лук'янава. Скончыў сямігадовую школу і Бугурусланскае прафтэхвучылішча. У 1925 годзе стаў студэнтам рабочага факультэта Цэнтрвыда ў Маскве. Працаваў наборшчыкам у тыпаграфіі Цэнтрвыд. народаў СССР, затым стаў супрацоўнікам эрзянскай газеты «Якстере теште» («Чырвоная зорка»). У 1926 годзе ў гэтай газеце ўпершыню надрукаваны эрзянскія вершы Лук'янава. У гэты ж час ён вучыўся на завочным аддзяленні філалагічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пазней разам з рэдакцыяй газеты «Якстере теште» пераехаў у новаўтвораную Мардоўскую аўтаномную вобласць (горад Саранск). Працаваў намеснікам рэдактара газета «Эрзянь Коммуна», рэдактарам часопіса «Сятко» (Іскра). Выдаў першы паэтычны зборнік «Зорясь лазовсь» («Світанак заняўся», 1931). У 1935 годзе пераехаў назад у Маскву. Працаваў рэдактарам эрзянскай секцыі выдавецтва «Вучпедвыд». Пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны быў прызваны ў армію. Быў супрацоўнікам франтавой газеты. Удзельнічаў у Бітве за Маскву. Ваяваў у складзе Заходняга і 3-га Беларускага франтоў. Узнагароджаны дзвюма ордэнамі Чырвонай Зоркі. ТворчасцьПершыя паэтычныя творы Лук'янава характэрны перайманнем народнай паэтыкі эрзян, іх музычна-моўнага ладу: «Сиянь лей» («Срэбная рака», 1927), «Опаня чокшне» («Ціхі вечар», 1927). У пачатку 1930-х гадоў у лірыцы ўжо дамінуе камуністычная тэматыка, з'яўляецца характэрная для таго часу плакатнасць. Такімі з'яўляюцца зборнікі «Минь изнятаноо» («Мы пераможам», 1932), «Икелев» («Наперад», 1933). Арыенцірам творчасці Лук'янава становіцца рускі паэт У. Маякоўскі, а таксама А. Безыменскі. Кнігі гэтага ж перыяду: «Кочказь сермадовкст» («Выбраныя творы», 1933), «Арсемат» («Думы», 1935). У апошні зборнік увайшла першая паэма Лук'янава «Кулямётчык Прока», аповесць «Ася». Лук'янаў з'яўляецца аўтарам першага эрзянскага рамана ў вершах «Кинель» (1933). У творы адлюстраваны ўдзел азіяцкіх абшчын эрзян у Першай сусветнай вайне, а таксама драматычны лёс фіна-ўгорскіх народаў заходняй Азіі падчас шматлікіх ваенных кампаній Белых і Чырвоных армій. Пасля пераезду ў Маскву, тэмпы творчай працы запавольваюцца. У 1948 годзе ён пачынае зноў актыўна выдавацца, у прыватнасці зборнік «Вечкевикс мастор» («Любімая Радзіма»). У ім сабраны вершы Лук'янава ваеннага і паваеннага часу. У тым жа годзе ён сканчае паэму «Ава-героиня» («Маці-гераіня»), у якой апяваецца мардоўская жанчына, якая выхавала ў часы Вялікай Айчыннай вайны 10 дзяцей. У 1950-х гадах Лук'янаў звяртаецца да прозы. Раман «Валдо ки» («Светлы шлях», у 2-х кн., 1955—1958) апісвае прыклады жыцця паваеннага эрзянскага сяла. На гэту ж тэму апавяданні 1960-х: «Чахра» (1962), «Вейкине» («Адзіная», 1962), «Колмо ялгат» («Тры таварышы», 1962), нарысы «Мокшалейсэ» («У Макшалеі», 1963), «Васенце борозда» («Першая разора», 1965), аповесць «Полковник» («Палкоўнік», 1961). Асобныя творы перакладзены на рускую мову. Значная ўвагу творчасці Лук'янава надавала эрзянская крытыка другой паловы ХХ стагоддзя. Памёр 24 лютага 1991 года ў Маскве ПамяцьУ сяле Красныя Ключы Самарскай вобласці, дзе нарадзіўся Лук'янаў, у яго гонар названа вуліца. Творы
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia