Уладзімір Уладзіміравіч Маякоўскі
![]() Уладзімір Уладзіміравіч Маякоўскі (руск.: Владимир Владимирович Маяковский; 7 (19) ліпеня 1893, сяло Багдадзі, Кутаісская губерня (сучасн. Багдаці, вобласць Імерэці, Грузія) — 14 красавіка 1930, Масква, РСФСР) — расійскі паэт, драматург; футурыст. БіяграфіяВучыўся ў кутаіскай (з 1902) і маскоўскай (1906—08) гімназіях, у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1911—14), дзе зблізіўся з Ц. Бурлюком. У 1923—28 узначальваў літаратурна-мастацкае аб'яднанне ЛЕФ, у 1929—30 — Рэвалюцыйны фронт мастацтваў. Рэдагаваў часопісы «ЛЕФ» («Левы Фронт», 1923—25) і «Новый ЛЕФ» (1927—28) і «РЕФ». ТворчасцьДэбютаваў вершамі «Ноч» і «Ранак» (1912). Першая кніга «Я!» (1913). У ранняй лірыцы, трагедыі «Уладзімір Маякоўскі» (паст. 1913, рэжысёр і выканаўца галоўнай ролі), паэмах «Воблака ў штанах» (1915), «Флейта-пазваночнік» (1916), «Чалавек» (1918) супярэчнасць паміж рамантычна-ўтапічным ідэалам паэта і рэальнасцю, багаборніцкія матывы. Разуменне вайны як сусветнай бяды, найвялікшага злачынства перад чалавекам у вершах і паэмах перыяду І сусветнй вайны («Вайна аб'яўлена», 1914; «Вам!», 19І5; паэма «Вайна і мір», 1915—16, выд. 1917). Пасля 1917 спроба стварэння міфа пра сацыялістычную светабудову (п'ееа «Містэрыя-буф», 1918; паэмы «150 000 000», 1921; «Уладзімір Ільіч Ленін», 1924; «Добра!», 1927). 3 1919 выпускаў у Маскве агітплакаты «Вокны РОСТА» (ствараў паэтычныя тэксты і малюнкі). У гэтых плакатах, вытворчай і кніжнай графіцы 1920-х г. ярка выявіўся талент Уладзіміра Маякоўскага як мастака (з 1910-х г. рабіў партрэтныя замалёўкі, эскізы лубкоў, тэатральныя работы). У лірычных паэмах «Люблю» (1922) і «Пра гэта» (1923) сцверджанне непадзельнасці жыцця і кахання. 3 2-й пал. 1920-х г. пераважаюць сатырычныя творы: камедыі «Клоп» (1928, паст. 1929) і «Лазня» (1929, паст. 1930) — антыутопія, не зразумелая сучаснікамі. Паэма «На ўвесь голас» (1930) — сцверджанне шчырасці свайго шляху і надзея на разуменне. Аўтар аўтабіяграфіі «Я сам» (1922, 2-я рэд. 1928), кнігі «Савецкая азбука» (1919), нарысаў «Маё адкрыццё Амерыкі» (1925), сцэнарыяў фільмаў «Паненка і хуліган» паводле «Настаўніцы рабочых» Э. Д'Амічыса, «Не для грошай нарадзіўся» паводле «Марціна Ідэна» Дж. Лондана, (абодва 1918, зняўся ў галоўных ролях), артыкулаў па пытаннях літаратуры («Як рабіць вершы», 1926), мастацтва і інш. Пісаў для дзяцей («Што такое добра, што такое дрэнна», 1925). Творчай манеры У. Маякоўскага ўласцівы рамантычнае светаадчуванне, іранічная аголенасць пачуцця, зліццё аўтара з лірычным героем, устаноўка на прамы зварот да аўдыторыі, канцэнтраваная эмацыянальнасць і энергія верша. Уладзімір Маякоўскі — рэфарматар паэтычнай мовы. Зрабіў вялікі ўплыў на паэзію ХХ ст. Бібліяграфія
Беларускія пераклады
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia