Аляксей Міхайлавіч Ненадавец
Аляксей Міхайлавіч Ненадавец (12 лютага 1958, в. Чухава, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць — 28 кастрычніка 2023) — беларускі літаратуразнавец. Доктар філалагічных навук (1995). БіяграфіяНарадзіўся 12 лютага 1958 года ў в. Чухава Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1980 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт. 3 1992 года працаваў у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. Даследаваў беларускую міфалогію, краязнаўства, фальклор, узаемасувязі літаратуры з міфалогіяй, а таксама Міншчыну ў легендах і паданнях. Пазней працаваў загадчыкам кафедры грамадскіх дысцыплін і права Бабруйскага філіяла БДЭУ, пасля закрыцця якога ў 2017 годзе, наступныя шэсць гадоў працаваў на кафедры беларускай і рускай моў БДЭУ[2]. Памёр 28 кастрычніка 2023 года[2]. Навуковыя працы
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia