Аляксей Паўлавіч Сітнікаў

Аляксей Паўлавіч Сітнікаў
Дата нараджэння 1836
Дата смерці 18 кастрычніка 1875(1875-10-18)
Альма-матар

Аляксей Паўлавіч Сітнікаў (1836 — 18 красавіка 1875) — расійскі і беларускі інжынер-архітэктар[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1836 годзе[1].

Тэхнічную адукацыю атрымаў у Пецярбургскім будаўнічым вучылішчы (1852-58) і, скончыўшы курс з адзнакай, з чынам калежскага сакратара, быў вызначаны ў Варонежскую губернскую будаўнічую і дарожную камісію[1].

Пасля гэтага прызначаны малодшым інжынерам будаўнічага аддзялення наўгародскага губернскага праўлення (1865)[1]. У наступным годзе атрымаў званне архітэктара і ўзяў на сябе надзор за помнікам тысячагоддзя Расіі (1866)[1]. Праз тры гады ўзведзены ў званне інжынер-архітэктара і ў хуткім часе прызначаны архітэктарам дзяржаўных конскіх заводаў (1870)[1]. Далей прызначаны звыштатным тэхнікам будаўнічага аддзялення варонежскага губернскага праўлення (1873), а потым паслядоўна: малодшым інжынерам таго ж будаўнічага аддзялення і магілёўскім губернскім інжынерам[1].

У час працы на апошняй пасадзе, памёр на 40-м годзе жыцця[1].

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya