Тысячагоддзе Расіі

Славутасць
Тысячагоддзе Расіі
58°31′16″ пн. ш. 31°16′31″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль неавізантыйскі стыль[d]
Дата заснавання 1862
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 5310033027№ 5310033027
Вышыня 15,7 м
Матэрыял бронза
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Тысячагоддзе Расіі» (руск.: Тысячелетие России) — манумент у Вялікім Ноўгарадзе, усталяваны ў гонар тысячыгоддзя паклікання варагаў. На помніку адлюстраваны розныя этапы ў гісторыі Расіі (да сярэдзіны XIX стагоддзя) і шматлікія гістарычныя асобы. Мае статус аб’екта культурнай спадчыны РФ.

Гісторыя

Ля вытокаў аб’екта стаіць міністр унутраных спраў Расійскай імперыі Сяргей Ланской, які ў 1857 годзе прапанаваў стварыць помнік у гонар 1000-годдзя расійскай дзяржаўнасці (ад умоўнай летапіснай даты паклікання варага Рурыка на княжанне ў 862). Месцам усталявання быў абраны Вялікі Ноўгарад — горад, дзе паводле летапісаў пачалася гісторыя Рурыкавічаў. Улады арганізавалі конкурс, на які было пададзена 52 праекты. Перамогу прысудзілі Міхаілу Мікешыну. Яго праект быў зацверджаны ў 1860 годзе і рэалізаваны архітэктарам Віктарам Гартманам і скульптарамі Іванам Шрэдэрам, Раманам Залеманам і іншымі.

Урачыстае адкрыццё адбылося 8 (20) верасня 1862 года ў прысутнасці імператара Аляксандра II.

Апісанне

Помнік звонападобнага сілуэта мае тры ярусы, апорных 128 фігур. Верхні ярус займае алегорыя праваслаўя (фігуры анёла і дзяўчыны ў нацыянальным касцюме, якая ўвасабляе Расію), змешчаная на масіўную, багата арнаментаваную дзяржаву. Яе атачаюць шэсць скульптурных груп сярэдняга яруса, кожная адпавядае вехам расійскай гісторыі: Рурык, Уладзімір Святаславіч, Дзмітрый Іванавіч Данскі, Іван III Васільевіч, Міхаіл Фёдаравіч, Пётр I.

Ніжні ярус аформлены істужачным фрызам, які апяразвае помнік. Тут змешчаны гарэльефныя і барэльефныя выявы значных для расійскай гісторыі і культуры асоб (109 фігур).

Сярод «асветнікаў народа» прадстаўлены: святыя роўнаапостальныя Кірыл і Мяфодзій, княгіня Вольга, князь Уладзімір Святаславіч, прападобныя Абрагамій Растоўскі, Антоній і Феадосій Пячэрскія, Кукша, Нестар, Кірыл Белазерскі, Сергій Раданежскі, Зосіма і Савацій Салавецкія, Максім Грэк, біскуп Цвярскі Варсанофій II, свяціцелі Пётр Магіла, Стэфан Пермскі, Гурый Казанскі, Мітрафан Варонежскі, Ціхан Задонскі, мітрапаліты Кіеўскія Аляксей, Іона II Глезна, мітрапаліт Маскоўскі Макарый, мітрапаліт Растоўскі і Яраслаўскі Дзмітрый Туптала, а таксама Патрыярх Маскоўскі Нікан, мітрапаліт Маскоўскі Платон Леўшын, архіепіскапы Георгій Каніскі, Феафан Пракаповіч, Інакенцій Барысаў. Таксама намаляваныя пісьменнікі і рэлігійныя дзеячы – Сільвестр і Абрагамій Паліцын, патрыярхі Маскоўскія Гермаген і Філарэт (Раманаў); «радетели» праваслаўя — Фёдар Рцішчаў і князь Канстанцін Астрожскі.

Шэраг фігур уяўляе кіраўнікоў Старажытнарускай дзяржавы, рускіх зямель і княстваў, Вялікага Княства Літоўскага, сярод якіх: князь Святаслаў Ігаравіч, дабраверныя князі Яраслаў Уладзіміравіч Мудры, Уладзімір Усеваладавіч Манамах, Даўмонт, Аляксандр Яраславіч Неўскі, Дзмітрый Іванавіч Данскі, князь Наўгародскі і Галіцкі Мсціслаў Мсціславіч Удатны, князь Галіцкі Данііл Раманавіч, князь Цвярскі і вялікі князь Уладзімірскі Міхаіл Яраславіч, вялікі князь Маскоўскі і Уладзімірскі Іван III Васільевіч, царыца Анастасія Раманаўна, цары Міхаіл Фёдаравіч, Аляксей Міхайлавіч, імператары Пётр I, Аляксандр I, Мікалай I, імператрыца Кацярына II, вялікія князі літоўскія Гедзімін, Альгерд, Вітаўт, Кейстут.

У ліку дзяржаўных дзеячаў намаляваныя: Марфа-пасадніца, акольнічы Аляксей Адашаў, Кузьма Мінін, баяры Артамон Мацвееў і Афанасій Ардзін-Нашчокін, Іван Бяцкой, дзяржаўныя канцлеры – святлейшы князь Аляксандр Безбародка і князь Віктар Качубей; граф Міхаіл Спяранскі; сярод палкаводцаў і ваенных дзеячаў: князі Данііл Холмскі, Міхаіл Варатынскі, Даніла Шчаня, Міхаіл Скопін-Шуйскі, Дзмітрый Пажарскі, Якаў Далгарукаў, атаман Ярмак Цімафеевіч, Іван Сусанін, гетман Багдан Хмяльніцкі, граф Аляксей Арлоў-Чэсменскі, генералісімус святлейшы князь Аляксандр Сувораў, генерал-фельдмаршалы – графы Барыс Шарамецеў, Пётр Салтыкоў, Бурхард Хрыстафор фон Мініх, Пётр Румянцаў-Задунайскі, Іван Дзібіч-Забалканскі, князі Рыгор Пацёмкін-Таўрычны, Міхаіл Галіцын і Міхаіл Барклай дэ Толі, святлейшыя князі Міхаіл Кутузаў, Міхаіл Варанцоў і Іван Паскевіч, генерал ад кавалерыі граф Мацвей Платаў, генерал ад інфантэрыі князь Пётр Баграціён, адміралы Дзмітрый Сянявін, Міхаіл Лазараў, Павел Нахімаў, віцэ-адмірал Уладзімір Карнілаў.

Сярод дзеячаў мастацтва: паэты і пісьменнікі Міхаіл Ламаносаў, Дзяніс Фанвізін, Гаўрыла Дзяржавін, Мікалай Карамзін, Іван Крылоў, Васіль Жукоўскі, Мікалай Гнедзіч, Аляксандр Грыбаедаў, Аляксандр Пушкін, Міхаіл Лермантаў, Мікалай Гогаль, архітэктар Аляксандр Какорынаў, акцёр Фёдар Волкаў, кампазітары Дзмітрый Бартнянскі, Міхаіл Глінка, жывапісец Карл Брулоў.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya