Аляксей Фядотавіч Няўзораў

Аляксей Фядотавіч Няўзораў
Дата нараджэння 25 лютага 1928(1928-02-25) (97 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Аляксей Фядотавіч Няўзораў (25 лютага 1928, с. Лаўроўскія Падворкі, Мічурынскі раён, Тамбоўская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў Ленінградскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў 1959 годзе. Працаваў у праектных арганізацыях Украіны, з 1973 года — галоўны архітэктар праектаў у БелНДІПгорадабудаўніцтва, з 1975 года — у Мінскінжпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1973 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць

Асноўныя працы: праекты мікрараёнаў у Горліўцы, Данецку, Жданаве, Запарожжа, ПДП цэнтра Данецка (1965—1975, у аўтарскім калектыве), водавычышчальныя помпавыя станцыі (1977), падземныя пераходы (19781983), помнік М. І. Калініну (1979, у аўтарскім калектыве), пуцеправод па вул. Маскоўскай (1981), мост цераз р. Сляпянка (1982) у Мінску.

Зноскі

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya