Аляксей Фёдаравіч Данукалаў
Аляксей Фёдаравіч Данукалаў (16 (29) лютага 1916, в. Новарасляеўка, Дзергачоўскі раён, Саратаўская вобласць — 27 красавіка 1944, в.Вялікія Дольцы, Ушацкі раён) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, 15 жніўня 1944 года прысвоена званне Героя Савецкага Саюза пасмяротна.. БіяграфіяУ 1936 годзе скончыў Балашоўскі тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі. У 1936—1937 гадах працаваў у Омскай МТС на пасаде механіка. У кастрычніку 1937 года прызваны ў Рабоча-сялянскую Чырвоную армію. Служыў да лютага 1938 года байцом, у лютым прызначаны намеснікам палітрука. З 1940 года — член КПСС. У 1941 годзе скончыў Іркуцкае ваеннае вучылішча. У Айчынную вайну на фронце з 1941 года, палітрук танкавага батальёна. Удзельнік абарончых баёў за Лепель, Оршу, Смаленск. У 1941 годзе трапіў у акружэнне. У жніўні 1941 года арганізаваў партызанскі атрад «Радзіма», які дзейнічаў на тэрыторыі Смаленскай і Віцебскай абласцей. У красавіку 1942 года атрад рэарганізаваны ў партызанскую брыгаду «Аляксей», камандзірам якой стаў Аляксей Данукалаў. Загінуў 27 красавіка 1944 года ў баі. Пахаваны на могілках ў Лепелі. ПамяцьУ Лепелі, Віцебску, Лёзна і Ушачах яго іменем названы вуліцы. Бюст Аляксея Фёдаравіча ўсталяваны ў пасёлку гарадскога тыпу Дзергачы Саратаўскай вобласці і ў вёсцы Кавалі Лёзненскага раёна. У вёсцы Кавалі створаны мемарыяльны музей Данукалава. У 2018 годзе ў Лепелі адкрылі мемарыяльную дошку, прысвечаную Герою Савецкага Саюза Аляксею Данукалаву[2]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia