Аляксей I Вялікі Камнін
Аляксе́й I Вялі́кі Камні́н (грэч. Αλέξιος Α΄ Μέγας Κομνηνός; 1181, Канстанцінопаль — 1222, Трапезунд) — першы імператар Трапезундскай імперыі ў 1204—1222 гадах, заснавальнік дынастыі Вялікіх Камнінаў. ПаходжаннеСын севастакратара Мануіла Камніна і ўнук візантыйскага імператара Андроніка I. Пасля гібелі бацькі і дзеда ў выніку перавароту 1185 года ў Канстанцінопалі, малалетняга Аляксея і яго брата Давіда таемна вывезлі ў Грузію да цёткі, царыцы Тамары. Пасля захопу Канстанцінопаля крыжакамі ў 1203 годзе ў выгнаннікаў з’явілася магчымасць вярнуць імператарскую ўладу. Пры ваеннай падтрымцы Грузіі, Аляксей і Давід зацвердзілі сваю ўладу ў некалькіх гарадах на паўднёвым узбярэжжы Чорнага мора, і неўзабаве Аляксей абвешчаны імператарам. Аднак пасля некалькіх паражэнняў трапезундцаў ад войск нікейскага імператара Феадора Ласкарыса і сельджукаў, Аляксей вымушаны адмовіцца ад прэтэнзій на агульнавізантыйскі сталец і прызнаць васальную залежнасць ад Канійскага султаната. У значнай ступені таму, а таксама праз палітычны саюз з Грузіяй, даволі слабая ў ваенным плане Трапезундская імперыя на працягу двух з паловай стагоддзяў здолела захоўваць уласную дзяржаўнасць. Шлюб і дзеціУ шлюбе меркавана з Феадорай Аксухінай, дачкой Іаана Камніна, прадстаўніка арыстакратычнага візантыйскага роду
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia