Вялікія КамніныВялікія Камніны (грэч. Μεγάλοι Κομνηνοί) — галіна візантыйскага арыстакратычнага роду Камнінаў, дынастыя імператараў Трапезундскай імперыі (1204—1461), якая ўтварылася пасля распаду Візантыйскай імперыі ў 1204 годзе. ГісторыяЗаснавальнікамі дынастыі былі нашчадкі трэцяга сына Аляксея I Камніна севастакратара Ісака, унукі апошняга візантыйскага імператара з дынастымі Камнінаў Андроніка I — Аляксей I Вялікі Камнін і Давід. Дынастыя знаходзілася ў блізкім сваяцтве з грузінскай царскай дынастыяй Баграцідаў. Вылучаліся схільнасцю да авантурызму, мяцяжоў і змоў, сын севастакратара Ісака нават прыняў іслам. Амаль усе імператары з гэтай дынастыі былі няўдалымі валадарамі, больш ці менш паслухмяна ішлі за палітычнымі ўмовамі, не спрабуючы іх змяніць. Іх асабістыя якасці не былі выразнымі і яркіх гістарычных асоб у гэтай дынастыі не было. Вялікія Камніны неаднакроць заключалі матрыманіяльныя саюзы з Палеалогамі, Кантакузінамі, Баграцідамі, князямі Самцхэ і Феадора (Мангуп). Абкружаныя мусульманскімі ўладаннямі, Вялікія Камніны выдавалі сваіх дачок замуж і за суседніх цюркскіх уладароў, эміраў і султанаў Ак-Каюнлу, Халівіі, Джаніка. Звычайна, царэўны захоўвалі праваслаўнае веравызнанне. Эпонім Вялікія Камніны быў прыняты, верагодна паміж 1204—1212, Аляксеем I, які прэтэндаваў на візантыйскі сталец, для пазначэння свайго старшынства ў родзе Камнінаў у параўнанні з нікейскімі Ласкарамі, эпірскімі Ангеламі Дукамі Камнінамі і інш. родамі, якія няпроста паходзілі ад дынастыі візантыйскіх Камнінаў. З часам замацаваўся за ўсімі ўладарамі Трапезундскай імперыі, якія да 1282 тытулаваліся таксама як візантыйскія ўладары («Верны цар і аўтакратар рамеяў»). У верасні 1282, у выніку кампрамісу з Міхаілам VIII Палеалогам, Вялікія Камніны прынялі тытул: «У Хрысце Бозе верны цар і аўтакратар усяго Усходу, івераў і Замор’я (Ператыі), Вялікі Камнін». Толькі прадстаўнікі роду Вялікіх Камнінаў прызнаваліся імператарамі Трапезундскай імперыі. Толькі двойчы сталец часова займалі непрамыя прадстаўнікі дынастыі: у 1222—1235 Андронік I Гід (зяць Аляксея I, за малалецтвам сына Аляксея — Іаана I) і ў 1340—1341 Ірына Палеалагіна (удава імп. Васіля Вялікага Камніна, якая захапіла сталец пасля яго смерці ў гады грамадзянскай вайны і ўскорасці была скінутая). Пасля захопу Трапезунда Мехмедам II у жніўні 1461 сям’я апошняга імп. Давіда Вялікага Камніна была дэпартаваная на Балканы, і 1 лістапада 1463 г. Давід, трое яго сыноў і пляменнік Аляксей былі пакараныя ў Канстанцінопалі як падазроныя ў сувязях з ворагам асманаў султанам Ак-Каюнлу Узун-Хасанам, які быў жанаты з сястрой Давіда Феадоры. У часы Людовіка XVI капітан французскага войска Дэметрыюс Комнінус сцвярджаў сваё паходжанне ад Нікіфара, аднаго з дзяцей апошняга імператара Давыда, над якім быццам злітаваўся Мухамед. Комнінус атрымаў каралеўскі патэнт (1782), якім яго прэтэнзіі пацверджаны, але пазней лічылася, што крытыкі яны не вытрымліваюць. Быццам сапраўдныя дакументы, якімі Комнінус пацвярджаў свае прэтэнзіі, выдаваліся ім асобнай кнігай у Амстэрдаме (1784). Нашчадкі Комнінуса былі жывыя яшчэ ў сярэдзіне XIX ст.[1] РадаводМануіл (да 1152 — пасля 1185), аслеплены і зняволены ў 1185; ∞ Русудан Грузінская, дачка цара Георгія III
ГістарыяграфіяДынастыя была амаль невядомая ў Еўропе да выхаду працы прафесара Фальмераера «Гісторыя імперый Трапезунда»; паведамленні Шарля дзю Канжа і Эдуарда Гібана былі ў значнай ступені памылковымі праз брак крыніц. У аснову працы Фальмераера пакладзены знойдзеныя ім у Венецыі грэчаскія «Хроніка імператарскага палаца ў Трапезундзе» Панарэта (жыў у часы Аляксея III Іаана) і праца Вісарыёна пра Трапезунд.[1] Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia