Алёна Валянцінаўна Саўчанка
Алёна Валянцінаўна Саўчанка (ням.: Aljona Savchenko, укр.: Олена Валентинівна Савченко; нар. 19 студзеня 1984, Абухіў, Кіеўская вобласць, Украінская ССР) — украінская і нямецкая фігурыстка. Алімпійская Чэмпіёнка 2018 года. З 2004 па 2014 год выступала ў парным катанні за Германію з Робінам Шаўковы. Яны — двухразовыя бронзавыя прызёры Алімпіяды 2010 і Алімпіяды 2014, пяціразовыя чэмпіёны свету (2008—2009, 2011—2012, 2014) і чатырохразовыя чэмпіёны Еўропы (2007—2009, 2011). Таксама яна з рознымі партнёрамі шматразовы чэмпіён Германіі і прызёр сусветных і еўрапейскіх чэмпіянатаў. Выступаючы за Украіну са Станіславам Марозавым, Саўчанка была чэмпіёнкай свету сярод юніёраў у 2000 годзе. З 2015 года выступае ў пары з былым французскім фігурыстам Бруна Масо. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia