Алік Паўлавіч Русецкі
Алік Паўлавіч Русецкі (30 лістапада 1938, в. Пліса, Смалявіцкі раён, Мінская вобласць — 12 красавіка 2015) — беларускі спецыяліст у галіне меліярацыі, рэкультывацыі і аховы зямель. Доктар тэхнічных навук (2007), дацэнт (1977). БіяграфіяСкончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (кваліфікацыя «Інжынер-гідратэхнік», 1961). Працаваў у Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (1961—1971), Брэсцкім інжынерна-будаўнічым інстытуце (1971), Валагодскім політэхнічным інстытуце (1975—1977, дацэнт, дэкан інжынерна-будаўнічага факультэта), Інстытуце меліярацыі (1971—1975 — загадчык лабараторыі гідратэхнічных меліярацый, 1977—2001 — загадчык лабараторыі польдэрнага асушэння Палескага комплекснага аддзела, 2003—2012 — вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі эксплуатацыі меліярацыйных сістэм), Палескім дзяржаўным універсітэце (з 2012, загадчык кафедры ландшафтнага праектавання). Навуковыя інтарэсы: гідратэхнічная меліярацыя; асушэнне пойменных зямель; стварэнне і эксплуатацыя польдэрных меліярацыйных сістэм. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia