Довер (Дэлавэр)
Довер[1] (англ.: Dover) — горад у ЗША, сталіца штата Дэлавэр і адміністрацыйны цэнтр акругі Кент. У 2010 годзе насельніцтва горада складала 36047 чалавек. Паблізу горада размешчана авіябаза Довер. ГісторыяДовер быў заснаваны як месца размяшчэння суда для зноў створанай акругі Кент у 1683 годзе Уільямам Пенам, заснавальнікам Пенсільваніі і ўладальнікам тэрыторыі, вядомай як «Ніжнія акругі на Дэлавэр», і атрымаў сваю назву ў гонар брытанскага горада Дуўр. Пазней, у 1717 годзе, гораду быў дадзены афіцыйны статус спецыяльнай камісіяй Генеральнай Асамблеі штата Дэлавэр. Сталіца штата Дэлавэр была перанесены сюды з Ньюкасла ў 1777 годзе з-за цэнтральнага размяшчэння Довера і адноснай бяспекі ад брытанскіх рэйдаў на рацэ Дэлавэр. Згодна з актам, прынятым у кастрычніку 1779 года, Асамблея выбірала для пасяджэнняў любое падыходзячае месца, збіраючыся ў гарадах Уілмінгтан, Льюіс, Довер, Ньюкасл і зноў у Льюісе, пакуль, нарэшце, не спынілася канчаткова ў Доверы ў кастрычніку 1781 года. Геаграфія і кліматПлошча горада складае каля 59 кв.км з якіх суша займае каля 58 кв.км. Клімат — субтрапічны акіянічны, мякчэе за кошт уплыву Дэлавэрскага заліва і ахоўнага дзеяння Апалачаў. Зіма — мяккая, звычайна за год выпадае каля 36 см снегу, аднак, як правіла, ён не застаецца на зямлі занадта доўга. Лета — гарачае і вільготнае, амаль трапічнае, з 29 днямі ў годзе з тэмпературай, якая дасягае або перавышае 32 °C. Вясна і восень працяглыя. Ападкі распаўсюджваюцца на працягу года даволі раўнамерна.
НасельніцтваПаводле даных перапісу 2010 года насельніцтва горада складала 36 047 чалавек, мелася 12 340 хатніх гаспадарак і пражывала 7 502 сям’і. Расавы склад насельніцтва:
Сярэднегадавы даход 19 445 долараў ЗША на душу насельніцтва (даныя 2000 года). Сярэдні ўзрост гараджан — 33 года. Узровень злачыннасці ў горадзе высокі, але большая частка злачынстваў здзяйсняецца ў «чорных» раёнах. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia