Амадэй I (кароль Іспаніі)
Амадэй I (ісп.: Amadeo I, вядомы як Амадэй (Амедэа) Савойскі, італ.: Amedeo, 30 мая 1845—18 студзеня 1890) — кароль Іспаніі з 1871 па 1873. Другі сын Віктара Эмануіла Другога. Член італьянскага каралеўскага дома (другі сын караля Віктара Эмануіла II і брат Умберта I), адзіны прадстаўнік Савойскай дынастыі, які кіраваў у Іспаніі. У Італіі насіў тытул герцага д`Аоста. Абраны на пасад Картэса ў канцы 1870 года пасля працяглага міжкаралеўя, падчас якога іспанскае кіраўніцтва шукала за мяжой кандыдатуру новага караля. У студзені 1871 прыбыў у Іспанію і прынёс прысягу Канстытуцыі. У лютым 1873 Амадэй, сутыкнуўшыся з сацыяльным крызісам і пачаткам другой карлісцкай вайны, адрокся ад пасаду, і была абвешчаная эфемерная Іспанская рэспубліка 1873—1874, пасля чаго пасад вярнуўся да Бурбонаў ў асобе Альфонса XII. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia