Фердынанд III (вялікі герцаг тасканскі)
Фердынанда III (італ.: Ferdinando III d’Asburgo-Lorena; 6 мая 1769, Фларэнцыя — 18 чэрвеня 1824, Фларэнцыя) — вялікі герцаг тасканскі ў 1790—1801 і 1814—1824 гадах, курфюрст і вялікі герцаг Зальцбурга ў 1803—1806 гадах, вялікі герцаг вюрцбургскі ў 1806—1814 гадах. БіяграфіяФердынанд быў другім сынам імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Леапольда II і Марыі Луізы, інфанты Іспанскай. Ён атрымаў у спадчыну ад бацькі Вялікае Герцагства Тасканскае ў 1790 годзе. Быўшы аматарам мастацтва, ён дадаў да збору сваіх продкаў Медычы некалькі новых набыццяў, уключаючы Рафаэлеву «Мадонну дэль Грандука». Высілкамі англічан ён выступіў супраць Францыі, за гэта яго землі ў 1796 годзе былі акупаваны арміяй Напалеона Банапарта, а ў 1799 годзе канчаткова заваяваны. Ён кіраваў Тасканай да 1801 года, калі Напалеон ператварыў яго герцагства ў каралеўства Этрурыі і аддаў сваёй сястры Элізе. У кампенсацыю Фердынанд атрымаў Зальцбургскае курфюрства. Паводле Прэсбургскага міру 1805 года Фердынанд быў вымушаны саступіць Зальцбург, але атрымаў створанае для яго Вялікае Герцагства Вюрцбург. Ён заставаўся кіраўніком у ім да падзення Напалеона ў 1814 годзе, пасля чаго зноў вярнуўся ў Таскану. Памёр у Фларэнцыі ў 1824 годзе, яго спадчыннікам стаў яго сын Леапольд. Сям’яЗ 1790 года быў жанаты з Луізай Марыяй Бурбон-Сіцылійскай (1773—1802), дачкой Фердынанда I і Марыі Караліны Аўстрыйскай. Дзеці:
У 1821 годзе Фердынанд жаніўся ў другі раз на Марыі Фердынандзе Саксонскай (1796—1865), дзяцей у іх не было. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia