Эмануіл Філіберт Савойскі (герцаг Аосцкі)
Эмануіл Філіберт (поўнае імя італ.: Emanuele Filiberto Vittorio Eugenio Genova Giuseppe Maria di Savoia; 13 студзеня 1869, Генуя — 4 ліпеня 1931, Турын) — італьянскі прынц з Савойскай дынастыі, 2-гі герцаг Аосцкі. БіяграфіяЭмануіл Філіберт быў старэйшым сынам Амедэа I, герцага Аосцкага, які быў на працягу двух гадоў каралём Іспаніі, і яго першай жонкі Марыі Віторыі даль Поца. У 1870 годзе, калі яго бацька быў абраны каралём Іспаніі, Эмануіл стаў кронпрынцам, што доўжылася нядоўга, з прычыны таго, што праз два гады Амадэй I быў вымушаны адрачыся ад прастола і з’ехаць у Італію. Пасля смерці бацькі ў 1890 годзе, як старэйшы сын атрымаў у спадчыну ад яго тытул герцага Аосцкага. 25 чэрвеня 1895 у Кінгстане на Тэмзе (Англія) прынц ажаніўся з французскай прынцэсай Аленай Арлеанскай (1871—1951), дачкой Луі-Філіпа, графа Парыжскага. У іх было двое сыноў:
Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне ў якасці камандуючага трэцяй італьянскай арміяй. У 1926 годзе атрымаў ад Мусаліні званне маршала Італіі. Пахаваны на ваенных могілках Рэдзіпулья. Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia