Амальгама![]() Амальгама — сплаў, адным з кампанентаў якога з’яўляецца ртуць. У нармальных умовах у можа быць вадкім ці цвёрдым. Утвараюцца ў выніку дыфузіі ртуці ў іншыя металы. Амальгамы ўжываюць для залачэння металічных вырабаў, у вытворчасці люстраў, у якасці узнаўляльнікаў (амальгама натрыю), пры атрыманні рэдкіх металаў спосабам электролізу. Утварэнне амальгамы ў працэсе амальгамацыі ад старажытных часоў ужываецца для аддзялення ад пустой пароды каштоўных металаў. Таксама Амальгама з’яўляецца мінералам. Цвёрды раствор (ізаморфная сумесь) срэбра і ртуці ў прапорцыі прыкладна ад AgHg да Ag2Hg3 (26,5—35 % Ag). Срэбна-белыя крышталі кубічнай сіметрыі. Цвёрдасць 3—3,5 (Шкала Моаса). Шчыльнасць 1370—1410 кг/м3. Пры награванні ртуць выпараецца. Слова амальгама паўстала ў (сярэднявечнай лаціне як amalgama са значэннем «сплаў» ад арабскага, запазычанага ў сваю чаргу з грэчаскай: μάλαγμα — «размякчэнне». Вадкія амальгама і ртуць уяўляюць небяспеку для здароўя. |
Portal di Ensiklopedia Dunia