Аматэрасу
Аматэрасу[2] Омікамі, або Тэнсё Дай-дзінь (яп.: 天 照 大 神, «вялікае бажаство, што азарае нябёсы») — багіня-сонца, адно з пануючых божастваў Усеяпонскага пантэона сінто, легендарная прамаці японскага імператарскага роду (лічыцца, што першы імператар Дзіму быў яе прапраўнукам), кіраўніца Нябесных палёў Такамагахара (高 天 原). Аматэрасу ўшаноўваюць як вынаходніцу вырошчвання рысу, тэхналогіі атрымання шоўку і ткацкага станка. НараджэннеЯпонскі трактат Кодзікі апісвае нараджэнне багіні наступным чынам. Да таго, як на зямлі з’явіліся людзі, існавала шмат пакаленняў багоў. Апошнімі з іх былі брат і сястра Ідзанагі і Ідзанамі, якія ўступілі ў шлюб, а пасля стварылі розныя астравы Японскага архіпелага і нарадзілі вялікую колькасць багоў і багінь. Пасля таго, як Ідзанамі памерла, Ідзанагі сышоў за ёй у замагільны свет Ёмі, але не змог вярнуць яе ў свет жывых, і сам вярнуўся апаганеным. Ён пачаў абрад амывання, і з кожнай часткі яго адзення, а таксама частак цела, куды трапляла вада, нараджаліся розныя божаствы. Аматэрасу нарадзілася з тых кропляў, якія трапілі на яго левае вока. У Аматэрасу ёсць два браты. Цукуёмі, бог ночы, нарадзіўся з вады правага вока, а Сусанаа, бог мора — з носу. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia