Амерыканскае таварыства мікрабіялогіі
Амерыканскае таварыства мікрабіялогіі (англ.: American Society for Microbiology), першапачаткова Таварыства амерыканскіх бактэрыёлагаў (англ.: Society of American Bacteriologists) — прафесійная арганізацыя навукоўцаў, якія вывучаюць вірусы, бактэрыі, грыбы, водарасці і прасцейшыя, а таксама іншыя аспекты мікрабіялогіі. Заснавана ў 1899 годзе. Таварыства выдае розныя навуковыя часопісы, падручнікі і іншыя навучальныя матэрыялы, звязаныя з мікрабіялогіяй і інфекцыйнымі захворваннямі. Амерыканскае таварыства мікрабіялогіі арганізуе штогадовыя сустрэчы і семінары, таксама стварае магчымасці прафесійнага развіцця для сваіх членаў. ГісторыяТаварыства было заснавана ў 1899 годзе пад назвай «Таварыства амерыканскіх бактэрыёлагаў». У снежні 1960 года яно было перайменавана ў «Амерыканскае таварыства мікрабіялогіі».[10] ПублікацыіАмерыканскае таварыства мікрабіялогіі выдае 18 часопісаў. Таварыства прымае матэрыялы, незалежна ад фармату, для ўсіх асноўных даследчых часопісаў з 2018 года. Сярод часопісаў таварыства з адкрытым доступам mBio, mSphere, mSystems, Journal of Microbiology & Biology Education. Сярод іншых часопісаў таварыства Antimicrobial Agents and Chemotherapy, Applied and Environmental Microbiology, Clinical and Vaccine Immunology , Clinical Microbiology Reviews , EcoSal Plus, Eukaryotic Cell , Microbiology Resource Announcements, Infection and Immunity, Journal of Bacteriology, Journal of Clinical Microbiology, Journal of Virology, Microbiology and Molecular Biology Reviews , Microbiology Spectrum , Molecular and Cellular Biology. Таварыства таксама выдае Microcosm, штоквартальны часопіс навін для членаў. Праз выдавецтва ASM Press таварыства выдае кнігі на розныя тэмы. Wiley з’яўляецца сувыдаўцом і распаўсюджвальнікам кніг і электронных кніг ASM Press. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia