Амерыканскі ўніверсітэт
Амерыканскі ўніверсітэт (англ.: American University) — прыватная вышэйшая навучальная ўстанова ў ЗША са статусам даследчага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў сталіцы дзяржавы — горадзе Вашынгтон. Агульная характарыстыкаУніверсітэт быў заснаваны актам Кангрэса ЗША ў 1893 годзе па ініцыятыве біскупа-метадыста Джона Флетчэра Хёрста, які імкнуўся стварыць навучальную ўстанову, якая б спрыяла служэнню грамадству, інтэрнацыяналізму і прагматычнаму ідэалізму. Універсітэт фактычна пачаў функцыянаваць у 1902 годзе, адкрыўся як навучальная ўстанова паслядыпломнай адукацыі ў 1914 годзе і прыняў першых студэнтаў у 1925 годзе. Хоць універсітэт і звязаны з метадысцкай царквой, рэлігійная прыналежнасць не з’яўляецца крытэрыем для паступлення. Выпускнікі, выкладчыкі і супрацоўнікі ўніверсітэта ўключаюць двух лаўрэатаў Пулітцэраўскай прэміі, двух лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, аднаго сенатара ЗША, 25 чненаў Кангрэса, дзясяткі паслоў і некалькі кіраўнікоў замежных дзяржаў. Універсітэт уваходзіць у пяцёрку найлепшых навучальных устаноў для Дзяржаўнага дэпартамента ЗША, Кангрэса ЗША і іншых дзяржаўных устаноў. Структура
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia