Амністыя (фільм)
«Амні́стыя» (руск.: Амнистия) — беларускі савецкі мастацкі фільм ў жанры сатырычнай камедыі рэжысёра Валерыя Панамарова, зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» (Творчае аб’яднанне тэлевізійных фільмаў) па заказе Дзяржаўнага камітэту БССР па тэлебачанню і радыёвяшчанню ў 1981 годзе.[1] СюжэтКіраўніцтва буйной фабрыкі дзіцячых цацак рыхтуецца да святкавання 50-годдзя свайго прадпрыемства. Напярэдадні афіцыйных урачыстасцяў адбываецца надзвычайнае здарэнне, вінаватым у якім аказваецца мясцовы слесар — п’яніца і дэбашыр Салавейчык. Начальства, каб не падмачыць рэпутацыю заводу і не трапаць сабе нервы напярэдадні юбілею, вырашае замяць скандал. Гора-слесар, воляю выпадку пазбегнуўшы пакарання, адчувае сваю сілу і пачынае шантажаваць калектыў фабрыкі. Кіраўніцтва гатова прадаставіць Салавейчыку бясплатную пуцёўку ў Сочы, толькі б не выносіць смецце з хаты… У ролях
Здымачная група
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia